У СП “Лявонішана” дасяваюць апошнія гектары зерневых і зернебабовых культур.
Як расказаў намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства па раслінаводству Вячаслаў Чапайкін, у структуры пасяўных плошчаў – 694 гектары яравых зерневых і зернебабовых, 400 – кукурузы, плюс 100 — бульбы. У гэтым годзе павялічылі плошчы зернебабовых, каб забяспечыць бялком жывёлагадоўлю. На зялёную масу пасеем 305 га аднагадовых зернебабовых культур.
На сяўбе добра пашчыравалі Дзмітрый Воліс з АПП-6, яшчэ на дзвюх “тройках” — Віктар Вячэрскі і Эдуард Курылёнак. Глебу рыхтавалі Рыгор Дашкевіч і Аляксандр Чобан з ААТ “Нафтан”.
Падсевам шматгадовых траў займаецца Барыс Быкаў, сяўбой аднагадовых зерневых – Юрый Жук.
Лявонішанцы прыступілі да пасадкі бульбы – своечасова падрыхтавалі глебу, нарэзалі барозны. На пасадцы “другога хлеба” задзейнічаны Аляксей Дашчонак, Уладзімір Бардок, падвозцы насення – Аляксей Харчанка і Мікалай Валынец.
— Актыўна вядзем падкормку азімых, — расказвае Вячаслаў Пятровіч. — Першая ўжо завершана, пачалі другую – азотам падкормлена 152 гектары. Дарэчы, калійнымі ўгнаеннямі, у адрозненне ад азотных, забяспечаны на 100%. Мінеральныя ўгнаенні з РДУ-1,5 уносіць Сяргей Шабалін, іх падвозіць Уладзімір Падгарэцкі.
З вялікімі аб’ёмамі работ Вячаславу Пятровічу дапамагаюць спраўляцца кіраўнікі аддзяленняў “Лявонішана” Алена Масальская і “Дзёрнавічы” – Галіна Цішаловіч, малады аграном Вольга Быкава.
-Вясновыя дажджы ў большай ступені вызначаюць будучы ўраджай, — зазначае Вячаслаў Пятровіч. -У красавіку дажджоў было многа. Хочацца верыць, што і зерня будзе таксама багата…
Ксенія КАВАЛЁНАК.
Фота аўтара.
НА ЗДЫМКАХ: у тандэме працуюць Дзмітрый Воліс і Васіль Бардок; Алена Масальская, Уладзімір Цярэшка, Вольга Быкава, Рыгор Дашкевіч і Аляксандр Чобан прыпыніліся на абед.