Наш сайт — d-p.by

Актуально Общество

Споўнілася два гады, як выходзіць электронная версія газеты «Дзвінская праўда».

Сваё двухгоддзе сайт адзначыў тым, што поўнасцю змяніў і ўдасканаліў дызайн. Зрабіць гэта рэдакцыі дапамаглі спецыялісты вэб-лабараторыі Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта на чале з намеснікам дэкана А. А. Градзюшкам.
Па-сутнасці, сёння сайт — цэлае электроннае выданне, якое дазваляе не толькі атрымліваць інфармацыю аб падзеях у раёне і свеце, але яднацца, пакідаць каментарыі, удзельнічаць у апытаннях і конкурсах, задаваць пытанні на хвалюючыя тэмы. Увогуле — быць адначасова «у кантакце» з раёнам і светам. Перадаўшы наш даменны адрас сваякам у іншых рэгіёнах Беларусі і замежжа, вы дапаможаце ім заўсёды віртуальна прысутнічаць на радзіме.
Што чакае наведвальнікаў на сайце d-p.by? Гэта ўся інфармацыя аб газеце, рэдакцыі , падпісцы і рэкламе. Адкрыта 18 рубрык, сярод якіх «Грамадства», «Эканоміка», » Жыццё сельскіх Саветаў», «Чалавек, закон, грамадства». «Памяць», «Культура», «Духоўнасць», «Спорт» і іншыя. Дзейнічаюць праекты «Сям’я», «Крынічка», «Моладзь і час», «Дзвінскія заранкі». Найбольш актуальныя тэмы і навіны Верхнядзвіншчыны знойдзеце ў спецыяльнай калонцы , аздобленай слайдамі. Не пакіне раўнадушным рубрыка «Самае каменціруемае». Ёсць таксама падборкі навін БелТА і сусветных інфармагенцтваў. Сайт багаты ілюстрацыямі, мае фотагалерэю. Створаны архіў, дзе вы імгненна знойдзеце патрэбную інфармацыю з любога месяца папярэдніх гадоў.
Можна скарыстаць і банеры: зайшоўшы на наш сайт, тут жа адкрыць інтэрнэт -старонкі Віцебскага аблвыканкама, Верхнядзвінскага райвыканкама, турыстычных агенцтваў, «Вікіпедыю».
Адметнасць інтэрнэт-газеты ў тым, што ёсць магчымасць прагаласаваць за найбольш упадабаны вамі кантэнт, пакінуць каментарыі да матэрыялаў і на любыя хвалюючыя тэмы. Будзе карыснай інфармацыя аб надвор’і ў Верхня-дзвінску, рэлігійных і прафесійных святах, курсах валют. Адпачыць ад сур’ёзных тэм дапамогуць падборкі афарызмаў і жартаў.
Увогуле, сайт вельмі насычаны і, што самае важнае, пастаянна абнаўляемы. Заходзьце на d-p.by і станеце насельнікам нашай роднай інтэрнэт-прасторы.
Яніна ПАКУЛЬНЕВІЧ.



1 комментарий по теме “Наш сайт — d-p.by

  1. Здравствуйте. Молодцы.Спасибо за новый сайт.Всё очень красиво,разнообразно.Очень нравится.С Новым годом.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *