Духоўнае свята адзначылі ў Росіцы

Актуально Духовность

Адбыліся традыцыйныя летнія ўрачыстасці ў гонар благаславёных росіцкіх мучанікаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.

Падчас Святой імшы.
Падчас Святой імшы.

Кожны раз набліжаючыся да велічнага гмаху Росіцкай святыні, стомленыя пілігрымы праходзяць мост перад Храмам і адчуваюць незвычайную радасць перамогі над доўгім шляхам і сустрэчы са святым месцам, якое дыхае любоўю. Масты і мосцікі на прыгожай тэрыторыі касцёла — нібы сімвал пераадолення выпрабаванняў і паяднання ў імкненні да веры і дабрыні. З такімі пачуццямі сюды штогод прыходзяць сотні лю-дзей, каб ушанаваць памяць росіцкіх мучанікаў Юрыя і Антонія, разам памаліцца аб міру і супакоі на роднай зямлі, папрасіць Бога аб дапамозе і падтрымцы ў самых важных патрэбах.
І сёлета ў Росіцу скіравалі шляхі шматлікія вернікі з розных куткоў Беларусі. У гэтым годзе росіцкія ўрачыстасці супалі з правядзеннем Сус-ветных дзён моладзі ў Кракаве, таму меркавалася, што пілі-грымаў будзе менш звычайнага. Але абодва малітоўныя дні святыня была перапоўнена людзьмі. Сюды прыбылі пешыя пілігрымкі з Полацка і Міёраў, велапілігрымка з Барысава, а яшчэ ўпершыню была арганізавана пілігрымка байкераў з Браслава. На аўтобусах і машынах дабіраліся госці з Мінска, Віцебска, Полацка, Глыбокага, Верхнядзвінска, іншых мясцін. У Росіцу імкнуцца людзі самых розных узростаў і заняткаў – іх аб’ядноўвае імкненне чэрпаць сілу з жыватворных крыніц духоўнасці.
Удзел ва ўра-чыстасцях прынялі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Бут-кевіч, святары з Беларусі і Польшчы, прадстаўнікі свецкай улады. Вітаю-чы гасцей, гаспадар святыні айцец Часлаў Курэчка назваў Росіцу месцам, дзе адчуваецца моц чалавечай адвагі. Росіцкія благаславёныя не пабаяліся смерці дзеля любові да Бога і даверанага ім люду. Гэта любоў саграе нас і сёння, даючы ўрок сапраўднай веры і дорачы шматлікія ласкі.

Айцец Часлаў Курэчка благаславіў усіх гасцей святыні і падарыў абразы росіцкіх заступнікаў.
Айцец Часлаў Курэчка благаславіў усіх гасцей святыні і падарыў абразы росіцкіх заступнікаў.

Звяртаючыся да вернікаў з прамовай, біскуп Алег Буткевіч нагадаў словы Папы Францішка аб тым, што сучасны неспакойны свет мае асаблівую патрэбу ў еднасці праз пабудову мастоў, а не муроў. Некалі такім мурам быў час нявер’я і варожасці, які і прывёў да трагедыі Росіцы. Патрабавалася надзвычайная ахвяра мужных і адданых Богу людзей, каб перамагчы нянавісць і смерць.
Знаходжанне вернікаў у Росіцы, іх пакаянне і ахвярнасць – гэта таксама пабудова мастоў. Біскуп падкрэсліў, што “мы павінны будаваць той мост, які злучыць нас з Хрыстом і з іншым чалавекам”. А сродкам узвядзення такога маста з’яўляецца міласэрнасць. Толькі ўзаемаразуменне паміж людзьмі, імкненне да згоды і супрацоўніцтва, любоў да бліжняга здольныя ўмацоўваць гэты свет і весці яго да жыцця.

IMG_0650 копия
Пасля начной літургіі ўдзельнікі ўрачыстасці прайшлі ў працэсіі святла да месца пакутніцкай смерці благаславёных.
Урачыстасці працягваліся на наступны дзень і ўключалі ў сябе малітвы аб умацаванні сям’і, цвярозасці, Нешпары да пакутнікаў, Святы Ружанец, духоўныя выставы.
Сёлетняя сустрэча адметная тым, што на ёй адзначалася кананізацыя заснавальніка Кангрэгацыі айцоў-марыянаў Станіслава Папчынскага. Гэтай падзеі была прысвечана канферэнцыя аб дзейнасці святара. У касцёл былі ўнесены рэліквіі святога Станіслава Папчынскага.
Госці Росіцы атрымлівалі сапраўдную асалоду ад знаходжання на гэтай святой зямлі. Духоўныя мерапрыемствы гарманічна спалучаліся з выключнай навакольнай прыгажосцю, створанай прыродай і прымножанай чалавечымі рукамі. Асабліва чароўныя ў гэтыя квітнеючыя жнівеньскія дні куточкі вакол святыні быццам гаварылі аб тым, што Бог дараваў чалавеку цудоўнае і прыгожае жыццё, якое нясе радасць і супакой. Багатыя кветнікі і зялёныя лугавінкі, дзівосныя расліны і дэкаратыўныя кампазіцыі, вадаёмы з рознакаляровымі німфеямі і ўтульныя альтанкі — усё тут дыхае любоўю і дасканаласцю. Толькі ў Росіцы можна ўбачыць буслоў, якія гуляюць побач з людзьмі, вялікую сям’ю лебедзяў, якія прыплываюць прама да ног, кветкі, якія не растуць больш нідзе ў нашых шыротах. Гэта месца быццам выпраменьвае дзіўную прыцягальнасць і сцвярждае: чалавек закліканы на гэту зямлю, каб не разбураць, а ствараць!..
Яніна ПАКУЛЬНЕВІЧ.



2 комментария по теме “Духоўнае свята адзначылі ў Росіцы

  1. Жаль что я не знаю белорусского языка,а так хочется понять написанное о дорогом моему сердцу местечке под названием Росица.Скучаю по этому краю и мечтаю о новой встрече с ним…

  2. Константин, любой онлайн-переводчик с белорусского на русский тебе в помощь. Берешь текст статьи, копируешь в поле перевода — и читаешь.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *