Першыя тысячнікі раёна — у «Прудзінках» і «Нураве»

Актуально Общество

Сёлета ўборачная кампанія выдалася напружанай. Дажджы не даюць спаўна разгарнуцца на палях, замаруджваюць тэмпы. І вось прыемная навіна: старшы камбайнер ААТ «Прудзінкі» Уладзімір Лапкоўскі разам з памочнікам Вадзімам Сяткоўскім на камбайне “NEW-HOLLAND” намалацілі першую тысячу тон збожжа.

Першага ў раёне камбайнера-тысячніка У. М. Лапкоўскага і яго памочніка В. М. Сяткоўскага з працоўнай перамогай павіншавалі старшыня райвыканкама І. І. Марковіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А. У. Зуй, дырэктар ААТ «Прудзінкі» В. А. Краснік.
Першага ў раёне камбайнера-тысячніка У. М. Лапкоўскага і яго памочніка В. М. Сяткоўскага з працоўнай перамогай павіншавалі старшыня райвыканкама І. І. Марковіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А. У. Зуй, дырэктар ААТ «Прудзінкі» В. А. Краснік.

Інтрыгу спаборніцтву надаваў Віктар Кадушка з ААТ “Нурава”, які літаральна ішоў нага ў нагу з прудзінкаўцамі. Ён стаў другім “тысячнікам”. Віктар Дзянісавіч на КЗС-1218 таксама намалаціў сваю першую тысячу тон збожжа.
Прама ў поле пераможцаў прыехалі павіншаваць кіраўнік раёна Ігар Марковіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Зуй, дырэктар сельгаспрадпрыемства Васіль Краснік.
-Сёння не толькі намалочана першая тысяча тонн збожжа, але і пераадолены рубеж, калі ўборачная кампанія выходзіць на фінішную прамую, — зазначыў старшыня райвыканкама Ігар Іванавіч Марковіч. – У раёне намалочана звыш 42 тысяч тонн збожжа, а гэта другі паказчык у вобласці пасля Аршанскага.
Нашы людзі, сапраўды, дастойны самых высокіх узнагарод. Яны не першы раз выходзяць пераможцамі раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў. Вялікі дзякуй за работу.
Пераможцы атрымалі таксама віншаванні і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, сельгаспрадпрыемства.
Калі Уладзімір Лапкоўскі – вопытны камбайнер, неаднароазовы пераможца спаборніцтваў, то для Вадзіма Сяткоўскага гэта першая ўборачная кампанія і першая вялікая перамога. Вадзім Мікалаевіч падзяліўся, што працаваць з карыфеем поля Уладзімірам Міхайлавічам – адно задавальненне.
-У нас ёсць людзі, хапае тэхнікі і паліва, — гаворыць Васіль Краснік. – Асноўныя цяжкасці выклікае дажджлівае надвор’е. Марудзіць нельга. Акрамя ўборачнай, рыхтуем элітнае насенне, плануем прадаць сельгаспрадпрыемствам Верхнядзвінскага, Міёрскага, Расонскага, Полацкага раёнаў 500 тонн. Вядзём ворыва і сеем рапс.
Ксенія КАВАЛЁНАК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *