Тэма тыдня

Тема недели

tema-nedeli

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 верасня ў час выступлення на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў праектах рашэнняў сённяшняга пасяджэння ёсць розныя прапановы па ўдасканаленні Садружнасці. «Магчыма, нехта не здаволены дакументамі, што зацвярджаюцца сёння, аднак гэтыя дамоўленасці — вынік кампрамісаў і ўступак. Значыць, работу па адаптацыі СНД да сучасных рэалій трэба прадоўжыць. І яе трэба весці менавіта ў інтарэсах дзяржаў-удзельніц, — упэўнены беларускі лідар. — Заканамерным вынікам павінна стаць трансфармацыя Садружнасці ў больш прывабную і ўплывовую на міжнароднай арэне структуру».
Прэзідэнт адзначыў, што краіны, якія ўваходзяць у арганізацыю, ужо цяпер аператыўна і кансалідавана рэагуюць на сучасныя міжнародныя выклікі.

БЕЛАРУСЬ БУДЗЕ МНОГАГА ЧАКАЦЬ АД СТАРШЫНСТВА РАСІІ Ў СНД У 2017 ГОДЗЕ

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 верасня ў час выступлення на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД.
«Скажу адкрыта: ад гэтага старшынства мы будзем чакаць многага. Думаю, што нарэшце Расія выразна і гучна заявіць і адкажа на тыя пытанні, якія сёння стаяць у СНД», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідар адзначыў, што Расія — вядучая дзяржава ў Садружнасці і пры стварэнні арганізацыі яна выступала як вырашальны фактар, які аб’ядноўвае іншыя краіны. «Ад гэтага старшынства будзем чакаць многага. Прынамсі, Беларусь, лічу, са мной пагодзіцца», — падкрэсліў Прэзідэнт.

БЕЛАРУСЬ ГАТОВА ДАПАМАГЧЫ МАЛДОВЕ
Ў СТВАРЭННІ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ І РАЗВІЦЦІ ПРАМЫСЛОВАЙ БАЗЫ

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам.
«Вы ведаеце маё шчырае стаўленне да Малдовы. І ўсё, што я гаварыў у час свайго афіцыйнага візіту да вас, застаецца ў сіле. Нават больш таго: усё, што вы пажадаеце, мы можам; усё, што трэба Малдове, у нас ёсць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У Малдове ўжо створаны сумесныя прадпрыемствы дзвюх краін, вядуцца работы па арганізацыі новых вытворчасцей. «Калі вы выбераце яшчэ нешта і будзеце зацікаўлены ў пераносе нашай вытворчасці ў Малдову, вы нам скажыце, падтрымайце з боку ўрада, і я вам даю гарантыю, што мы на працягу максімум года арганізуем у вас любую вытворчасць, — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. — У тым ліку мы зацікаўлены ў тым, каб і лакалізацыя ішла вялікая. Мы не настойваем, каб прывезлі па частках трактар і арганізавалі ў вас «адвёртачную» вытворчасць. Не, мы будзем садзейнічаць таму, каб вырабляць у Малдове ўсё, што магчыма. Галоўнае, каб якасць прадукцыі была добрай».
Беларусь таксама гатова павялі-чыць пастаўкі ў Малдову прадуктаў харчавання і нафтапрадуктаў, дапамагаць у развіцці прамысловай базы сельскай гаспадаркі, станка- і машынабудавання, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

ЦВК ПРАГАЛАСАВАЛА ЗА РЭГІСТРАЦЫЮ ВЫБРАНЫХ ДЭПУТАТАЎ ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ

Цэнтрвыбаркам 16 верасня на пасяджэнні прагаласаваў за рэгістрацыю выбраных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
Членамі камісіі прыняты праект адпаведнай пастановы і тым самым зарэгістраваны дэпутаты, выбраныя грамадзянамі 11 верасня па 110 акругах.
Акрамя таго, на пасяджэнні падведзены вынікі выбараў у верхнюю палату беларускага парламента. Як адзначыў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, выбары членаў Савета Рэспублікі прайшлі ў поўнай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам. Само галасаванне адбылося на працягу аднаго дня (13 верасня), а падрыхтоўчая работа вялася на працягу адведзенага Выбарчым кодэксам часу. У пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню ў абласцях і горадзе Мінску прынялі ўдзел, як і патрабуецца ў адпаведнасці з законам, больш як палавіна ад агульнай колькасці дэпутатаў, выбраных у адпаведныя Саветы базавага ўзроўню і Мінскі гарсавет.
Такім чынам, 13 верасня выбрана па 8 членаў Савета Рэспублікі ад кожнага рэгіёна і горада Мінска, усяго ж — 56 сенатараў. Цэнтрвыбаркам таксама прыняў адпаведную пастанову аб рэгістрацыі выбраных членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

ПЕРШЫЯ ПАСЯДЖЭННІ ПАЛАТ ПАРЛАМЕНТА НОВАГА СКЛІКАННЯ АДБУДУЦЦА
11 І 12 КАСТРЫЧНІКА

Першыя пасяджэнні палат парламента новага склікання адбудуцца 11 і 12 кастрычніка. Аб гэтым паведаміла 16 верасня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на пасяджэнні ЦВК.
Першае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання адбудзецца 11 кастрычніка ў 11.00 у горадзе Мінску. Першая сесія Савета Рэспублікі шостага склікання — 12 кастрычніка, таксама ў 11.00.
«Такія нашы прапановы. Для абедз-вюх палат парламента гэтыя тэрміны з’яўляюцца апошнімі: па Канстытуцыі гэта павінна быць не пазней як праз 30 дзён пасля правядзення выбараў», — заўважыла Лідзія Ярмошына.
Да гэтага абедзве палаты беларускага парламента будуць засядаць у старым складзе, паколькі на іх ускладзена адказнасць разгледзець бюджэт на наступны год.

КАНДЫДАТЫ Ў ДЭПУТАТЫ ПА ВЫНІКАХ ПАРЛАМЕНЦКІХ ВЫБАРАЎ НАКІРАВАЛІ
ДЗЕСЯЦЬ СКАРГАЎ

Кандыдаты ў дэпутаты па выніках парламенцкіх выбараў накіравалі дзесяць скаргаў, паведаміла 16 верасня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на пасяджэнні ЦВК.
Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, паступіла 10 скаргаў ад кандыдатаў на вынікі выбараў: 9 — з патрабаваннем прызнаць выбары несапраўднымі, яшчэ адна — з патрабаваннем правесці пераразлік галасоў.
Дзве скаргі з агульнай колькасці разгледжаны ў адпаведных акруговых камісіях, тры знаходзяцца ў стадыі разгляду, тры накіраваны для разгляду ў акруговыя камісіі Цэнтрвыбаркамам, яшчэ дзве пакінуты без разгляду ў сувязі з тым, што пры іх падачы не выкананы ўстаноўлены парадак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *