Адкрываючы ўрачыстае мерапрыемства, старшыня райвыканкама Ігар Марковіч адзначыў, што сёння мы ўшаноўваем герояў вёскі, а ў іх асобах – дзесяткі і сотні выдатных працаўнікоў і спецыялістаў Верхнядзвіншчыны. Як пацвярджэнне гэтаму — словы віншавання і падзякі, выказаныя старшынёй аблвыканкама Мікалаем Шарснёвым. У прыватнасці, ён адзначыў, што Верхнядзвінскі раён – у ліку лепшых у вобласці, з яго бяруць прыклад. Здабыткі аграрыяў дазваляюць Верхнядзвіншчыне трывала трымацца ў пяцёрцы лідараў.
Кіраўнік раёна адзначыў, што працаваць сельгасвытворцам сёлета давялося ў складаных умовах надвор’я. Але дзякуючы іх майстэрству і стараннасці сабраны добры ўраджай. Валавы збор зерня склаў 67,5 тысячы тон пры ўраджайнасці 34 ц/га, атрымана 8,5 тысячы тон масланасення рапсу, больш 1,5 тысячы тон бульбы, 4 тысячы тон ільновалакна. Кармоў нарыхтавана на 3 ц.к.адз. больш, чым у мінулым годзе. Вытворчасць малака за 10 месяцаў бягучага года ўзрасла на 105%.
На высокім тэхналагічным узроўні працуюць ААТ “Шайцерава”, “Прудзінкі”, “Нурава”. Працаўнікі льнозавода ў неспрыяльных умовах надвор’я ўбралі ўвесь лён механізаваным спосабам. Пацвярджэннем эфектыўнай работы галіны з’яўляюцца перамогі ў абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі”.
За 10 месяцаў бягучага года атрымана 54 тысячы тон малака і больш 6 тысяч тон мяса. Лідары па вытворчасці малака – ААТ “Прудзінкі”, УВП “Вужыца-Агра”. Асобна адзначаны свінагадоўчы комплекс ААТ “Шайцерава”, у якім за кароткі час павялічана пагалоўе.
Бягучы год – асаблівы, з яго пачалася новая пяцігодка. На новым этапе неабходна працаваць на апераджэнне, забяспечваючы выкананне прагнозных паказчыкаў і рост канкурэнтаздольнасці прадукцыі. Верхнядзвіншчы-не, з улікам яе прыродна-кліматычных і зямельных умоў, як нікому важны тэрміны і якасць правядзення работ. За гэтым — будучыня. “Мы абавязаны заставацца моцнымі”, — падкрэсліў кіраўнік раёна.
Верхнядзвінскія караваі, як галоўныя сімвалы плённай працы, уручаны кіраўніку раёна І. І.Марковічу, старшыні раённага Савета дэпутатаў І. Ф. Козел, першаму намесніку старшыні, начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама У. У. Быкаву, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК А. У. Зуй і ўсім, хто віншаваў сельгасвытворцаў са святам.
Пад апладысменты залы на сцэну ўзнімаліся кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыем-стваў, лепшыя камбайнеры, вадзіцелі, занятыя на ўборцы зерня і нарыхтоўцы кармоў, аператары машыннага даення і адкорму буйной рагатай жывёлы.
Пераможцы раённых спа-борніцтваў атрымалі заслужаныя ўзнагароды. У святочнай абстаноўцы ім уручаны Ганаровыя граматы райвыканкама, Падзякі старшыні райвыканкама і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.
Любоў да роднай зямлі, павага да працы ў сельскай гаспадарцы закладваецца яшчэ ў дзяцінстве. Таму на сцэну запрасілі школьнікаў, якія добрасумленна дапамагалі сельскагаспадарчым прадпрыемствам падчас уборкі ўраджаю — ім уручаны Падзякі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Сельскагаспадарчыя кірма-шы карыстаюцца вялікім попытам у жыхароў раёна. Лепшыя іх удзельнікі з ліку сельгасарганізацый і перапрацоўчых прадпрыемстваў таксама адзначаны на святочнай урачыстасці.
Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі шэфствуючых арганізацый – дарожных, будаўнічых, меліярацыйных, гандлю, устаноў адукацыі, медыцыны, культуры, старшыні сельскіх Саветаў – усе яны ўносяць свой уклад у агульную справу. У знак удзячнасці духмяныя караваі ўручаны святарам, ветэранам сельскагаспадарчай вытворчасці.
Музычныя нумары гасцям дарылі артысты раённага Цэнтра культуры — калектывы “Лялькі”, “Ярыца”, “Верхнядзвінскія музыкі”, народны клуб “Ветэран”, М. Зярноў, Вольга і Раман Шакель, А. Войтава, Т. Літвінава. Нечаканым і ад таго асабліва прыемным і арыгінальным упрыгожваннем свята сталі відэавіншаванні ад кіраўнікоў сельскагаспадарчых і вытворчых прадпрыемстваў. І, канешне, песні ў выкананні дырэктара УВП “Вужыца-Агра” А. Гарбуля і групы “Праект”, інжынера па ахове працы СП “Дрысенскі” А. Камаровай, М. Арла і Д. Навуменкі, работніцы масласырзавода Л. Бохан і В. Ахламёнка, ветурача ААТ “Шайцерава” А. Садоўскай і “Ярыцы”, дырэктара масласырзавода П. Лаў-рынава і В. Хадорчанкі.
Падчас свята працавалі выставы раённага Дома рамёстваў “Народныя майстры”, ЦРБ “Верхнядзвіншчына сельскагаспадарчая”, раённага музея “Народныя вытокі”, ТЦСАН “Бульбяная латэрэя” і “Кірмаш дабрыні”, выставы-дэгустацыі “Каравай-2016” і “Смачны дранік” вытворчых прадпрыемстваў.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.