Тэма тыдня

Тема недели

Міжнародная аграпрамысловая выстаўка «Белагра-2017» прайшла 6-10 чэрвеня ў гандлёва-лагістычным цэнтры «Глобус Парк» у аграгарадку Шчомысліца Мінскага раёна. На выстаўцы былі прадстаўлены перадавыя напрамкі ў развіцці раслінаводства, жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, сучасныя тэхналогіі перапрацоўкі, упакоўкі і захоўвання прадукцыі, а таксама разнастайнасць сельгастэхнікі.
Удзел у «Белагра-2017» прынялі каля 500 кампаній з 25 краін, у тым ліку Беларусі, Аўстрыі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Італіі, Кітая, Латвіі, Літвы, Расіі. Асобнымі экспазіцыямі былі прадстаўлены прадпрыемствы Малдовы, Германіі, Грузіі, Чэхіі, Польшчы.
У перыяд правядзення аграпрамысловага тыдня «Белагра-2017» у Мінску прайшоў першы беларуска-афрыканскі форум. Прадстаўнічая дэлегацыя з краін Афрыкі — больш за 70 чалавек, уключаючы міністраў сельскай гаспадаркі Анголы, Намібіі і Уганды, міністра прамысловасці Анголы, міністра фінансаў Тога, прэзідэн-та Нацыянальнага саюза афрыкан-скіх фермераў, а таксама егіпецкая дэлегацыя наведалі выстаўку. З прадстаўленай на «Белагра-2017» прадукцыяй азнаёмілася дэлегацыя на чале з губернатарам Пензенскай вобласці Расіі Іванам Белазерцавым. З мэтай удзелу ў міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «Бел-агра-2017» у Беларусь прыбыла дэлегацыя Пакістана.

У БЕЛАРУСІ НА 40 ПРАЦЭНТАЎ СКАРАЦІЛАСЯ КОЛЬКАСЦЬ СТРАТНЫХ СЕЛЬГАСПРАДПРЫЕМСТВАЎ

Галіна па выніках чатырох месяцаў захавала дадатную дынаміку. Акрамя таго, колькасць стратных сельгаспрадпрыемстваў у Беларусі скарацілася на 40 працэнтаў.
«Валютная выручка за чатыры месяцы склала $776 млн, дадатнае сальда — $670 млн, тэмп росту — 118,1 працэнта. Пры гэтым мы забяспечылі рост выручкі ад рэалізацыі прадукцыі за кошт павелічэння аб’ёмаў продажу і забяспечылі рэнтабельнасць продажаў на 5,8 працэнтнага пункта супраць 1,5 у мінулым го-дзе на гэту дату. Мы маем чысты прыбытак у памеры $194 млн пры $3 млн страт на аналагічную дату мінулага года», — растлумачыў Леанід Заяц.

БЕЛАРУСЬ ПЛАНУЕ ПАСТАЎЛЯЦЬ МЯСА БРОЙЛЕРАЎ НА КІТАЙСКІ РЫНАК 

Бройлерныя птушкафабрыкі Беларусі плануюць прайсці сертыфікацыю для паставак на кітайскі рынак. «Мы ўзмацнілі свае пастаўкі на рынак Кітая. З 16 чэрвеня ў нас будуць працаваць спецыялісты Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення КНР па кантролі якасці, інспекцыі і каранціне па акрэдытацыі нашых мясаперапрацоўчых прад-прыемстваў. Ужо ў ліпені падпішам пагадненне, якое дае права беларускім кампаніям пастаўляць ялавічыну на кітайскі рынак. Пройдзе сертыфікацыя нашых бройлерных птушкафабрык на прадмет паставак мяса бройлераў таксама на кітайскі рынак», — адзначыў Леанід Заяц. Паводле яго слоў, 34 прадпрыемствы малочнай галіны сертыфікаваны на пастаўку малака на рынак КНР. Міністр канстатаваў, што Беларусь актыўна дыверсіфікуе пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.

БЕЛАРУСКІЯ ВУЧОНЫЯ ПРЭЗЕНТАВАЛІ
НА «БЕЛАГРА-2017» ДВА НОВЫЯ САРТЫ БУЛЬБЫ

Аб гэтым паведаміў намеснік гендырэктара па навуковай рабоце Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве Вадзім Маханько.
«Мы традыцыйна ўдзельнічаем у выстаўцы «Белагра» і не можам не парадаваць беларускіх спажыўцоў і вытворцаў, а таксама нашых замежных калег навінкамі. У прыватнасці, акрамя традыцыйных сартоў бульбы, якія папулярныя ў Беларусі і ў суседніх краінах, у гэтым годзе мы прадстаўляем некалькі навінак. Гэта сарты «талачынскі» і «рубін», — растлумачыў ён.
Вадзім Маханько адзначыў, што «талачынскі» — гэта ранні сорт бульбы з выдатнымі смакавымі якасцямі. «Такую назву сорт атрымаў таму, што ў склад нашага НПЦ уваходзіць Талачынскі кансервавы завод — адно з самых буйных прадпрыемстваў па вырошчванні бульбы. Другая навінка — сорт «рубін» — сярэдняпозняя бульба з чырвонай лупінай, якая не толькі мае выдатныя смакавыя якасці, але і дэманструе добрую лёжкасць. Мы спадзяёмся, што праз два-тры гады гэтыя сарты знойдуць шлях да нашага спажыўца», — расказаў ён. Цяпер новыя сарты праходзяць працэдуру дзяржрэгістрацыі.
Гаворачы аб экспарце бульбы, спецыяліст адзначыў, што найбольшай папулярнасцю, напрыклад, у расійскіх заказчыкаў карыстаюцца тыя ж сарты, што і ў Беларусі — «скарб», «брыз», «вектар», «уладар», «маніфест». «Гэтыя сарты на працягу апошніх гадоў трымаюць пальму першынства і ў нас, і ў Расіі. Спадзяюся, з часам новыя сарты таксама стануць такімі ж папулярнымі», — заявіў ён.

ПРАМЫСЛОВУЮ ВЫТВОРЧАСЦЬ ПЕРШАГА ТРАКТАРА «АМКАДОР» ПЛАНУЕЦЦА ЗАПУСЦІЦЬ У СТУДЗЕНІ 2018 ГОДА

Аб гэтым паведаміў старшыня Савета дырэктараў ААТ «Амкадор» Аляксандр Шакуцін на палях міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўкі «Белагра-2017».
«Трактар прайшоў лабараторныя і палявыя выпрабаванні, пацвердзіў высокі ўзровень якасці. Ён на 90 працэнтаў складаецца з камплектуючых, якiя выраблены на беларускіх заводах. Так, рухавік для яго зрабіў Мінскі маторны завод. Са студзеня будучага года плануецца прамысловая вытворчасць», — адзначыў Аляксандр Шакуцін.
Паводле яго слоў, трактар не будзе канкурыраваць з прадукцыяй Мінскага трактарнага завода. «У нас іншая канцэпцыя — трактар з сучленена-шарнірнай рамай. Мы дапаўняем адзін аднаго, а ў канчатковым выніку даём плюс эканоміцы краіны», — падкрэсліў Аляксандр Шакуцін.
Трактар «Амкадор» складзе канкурэнцыю такім заходнім вытворцам, як John Deere, Challenger, New Holland. «Наша цана лепшая. І мы стараемся рабіць машыны, якія адпавядаюць сусветнаму ўзроўню якасці», — запэўніў старшыня Савета дырэктараў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *