Верхнядзвінскія жывёлаводы ведаюць сакрэт малака «экстра»

Актуально Экономика

Аднымі з першых у раёне на зялёныя палеткі буйную рагатую жывёлу вывелі працаўнікі КУВСП “Дрысенскі”. І не прагадалі. Толькі за май атрымалі 100% “экстра” малака!

IMG_0326+ копия

На зялёныя кармы перавялі дойны ста-так з МТФ “Сар’я”. Ад амаль 400 галоў атрымліваюць каля 6 тон малака ў суткі.
— Звычайна ў пачатку пашавага перыяду чакаецца зніжэнне малочнай прадуктыўнасці жывёлы і якасці малака, — расказвае загадчык МТФ “Сар’я” Таццяна Скрыпко. – Аднак сёлета гэтага не адчулі. Не было рэзкага падзення надояў, не без нашай дапамогі жывёла хутка адаптавалася да новага рацыёну.
Сёлета буронак размерка-валі па гуртах, якія выпасаюцца ў дзвюх лагерах. Яны ўтрымліваюцца на кругласутачным выпасе, арганізавана трохразовае даенне.
Ва ўрочышчы Маяк – 200 галоў. Іх абслугоўваюць даяркі Наталля Сабалеўская, Валянціна Рагалевіч, Ірына Шальская і падменны Міхаіл Ціток. Даяр даўно ўжо “прыжыўся” у жаночым калектыве дзякуючы не толькі свайму прафесіяналізму, але і жаданню прыйсці на дапамогу, падмяніць ў любую хвіліну. Ірына Шальская і Валянціна Рагалевіч за суткі ад кароў атрымліваюць больш тоны малака!
Выпасаць статак даволі цяжка. Увесь дзень даводзіцца праводзіць пад адкрытым небам пастухам Васілю Кісялевічу, Аляксею Струю, Валерыю Замбару.
Правільнае чаргаванне пасьбы, адпачынку, падкормкі і даення жывёлы добра адбіваецца на яе прадуктыўнасці. У рацыёне абавязкова – соль, мел, свабодны доступ да пітной вады, якую падвозіць Станіслаў Грэйтовіч.
Стану пашы таксама надаецца пільная ўвага. Яе рэгулярна падкашваюць, падкормліваюць, пры неабходнасці – падсейваюць.
У першым лагеры, які раскінуўся ва ўрочышчы Стунжава, не саступаюць калегам даяркі Ірына Караленка, Ірына Варановіч, Таццяна Грэцкая і Святлана Затонская. Час вялікага малака прыспешвае ўсіх – і вытворцаў, і перапрацоўшчыкаў – пашчыраваць на славу.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
Фота аўтара.
НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Наталля Сабалеўская, Валянціна Рагалевіч, Таццяна Скрыпко і Ірына Шальская.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *