Поспех куецца ў працы

Актуально Экономика

Алег Жукоўскі з ААТ “Прудзінкі” на МАЗ-555142 першым у раёне перавёз тысячу тон зерня.

IMG_5344 Жуковский Олег копия

Павіншаваць пераможцу спаборніцтваў прыехала на поле старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Зуй. Яна ўручыла лідару вымпел і грашовае ўзнагароджанне.
Да таго ж, старшыня прафсаюза работнікаў павіншавала яшчэ аднаго вадзіцеля – Сяргея Папковіча, які “святкаваў” у гэты дзень свой дзень нараджэння за рулём МАЗа. Ён таксама атрымаў падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Працаваць аграрыям даводзіцца напружана з раніцы і да позняга вечара. На сённяшні дзень на рахунку Алега Жукоўскага – 1287 тон перавезенага зерня.
— Зараз самая гарачая пара – адвозка павінна ісці бесперапынна, але мне не прывыкаць да такога напружанага графіка, — гаворыць неаднаразовы пераможца спаборніцтваў Алег Іосіфавіч. — Да таго ж, зараз самы прыдатны час для добрага заробку – разам з жонкай гадуем чацвёра дзяцей.
У ААТ “Прудзінкі” ўбрана ўжо амаль палова плошчаў, намалочана 3497 тон зерня пры ўраджайнасці 49,1 цэнтнера з гектара. На ўборцы ў гаспадарцы задзейнічана 7 камбайнаў. На адвозцы – 6 адзінак тэхнікі. Да гэтага часу ў сельгаспрадпрыемстве ўбіралі зерне на насенне. Зараз выконваецца дзяржзаказ. Трэба даставіць 500 тон хлеба на прыёмны пункт вытворчага ўчастка хлебапрадуктаў ААТ “Полацкі КХП”.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
НА ЗДЫМКУ: Алега Жукоўскага з працоўнай перамогай віншуе Алена Зуй.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *