Верхнядзвінцы прынялі ўдзел у святкаванні Дня пісьменства ў Полацку

Актуально Общество

Грандыёзнымі мерапрыемствамі адзначыў старажытны Полацк трайное свята: Дзень беларускага пісьменства,  500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзе горада Полацка. У мінулыя выхадныя ўсе шляхі вялі ў  Полацк, дзе героямі свята былі найперш людзі творчыя – пісьменнікі, паэты, журналісты,  кнігавыдаўцы, мастакі, майстры народнай творчасці, артысты. Усе яны дэманстравалі свае таленты на шматлікіх творчых пляцоўках, выставах, майстар-класах.

Галоўны рэдактар "Дзвінскай праўды" Я. С. Пакульневіч прадстаўляе старшыні аблвыканкама М. М. Шарснёву і гасцям свята нумары газеты Верхнядзвінскага раёна розных гадоў.
Галоўны рэдактар «Дзвінскай праўды» Я. С. Пакульневіч прадстаўляе старшыні аблвыканкама М. М. Шарснёву і гасцям свята нумары газеты Верхнядзвінскага раёна розных гадоў.

Удзел у святочных мерапрыемствах прынялі і  прадстаўнікі творчага цэху нашага раёна. На фестывалі кнігі і прэсы ўвагу наведвальнікаў прыцягвала экспазіцыя  Верхнядзвінскай раённай газеты “Дзвінская праўда”, якая насіла назву “Творчы саюз беларускага памежжа”.

Выставу Верхнядзвінскай газеты наведаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Шарснёў, які з інтарэсам агледзеў прадстаўленыя экспанаты. У іх ліку былі рэдкія  экземпляры   розных гадоў выпуску з архіву рэдакцыі.

Кіраўнік вобласці зацікавіўся  прыгранічным супрацоўніцтвам і параўнаў  раённыя газеты  Беларусі, Расіі і Латвіі, а таксама паглядзеў  новую выставу  фотакарэспандэнта  “Дзвінскай праўды” Валерыя  Салаўёва, у аснове якой былі  здымкі, прысвечаныя  прыгранічнаму супрацоўніцтву, а таксама аб гісторыі і сучаснасці Верхнядзвінска і яго жыхароў.

 

IMG_5402

IMG_5434

Фотавыставу да Дня пісьменства падрыхтаваў фотакарэспандэнт «Дзвінскай праўды» В. Салаўёў.
Фотавыставу да Дня пісьменства падрыхтаваў фотакарэспандэнт «Дзвінскай праўды» В. Салаўёў.

IMG_5111

IMG_5423

На працягу свята экспазіцыю газеты наведала мноства гасцей, якія маглі пагартаць старонкі выдання,   паглядзець фота і распытаць аб славутасцях нашай зямлі,  паўдзельнічаць у віктарыне і атрымаць падарункі.

Нямала наведвальнікаў было і ў майстроў народнай творчасці Верхнядзвіншчыны. Адметна, што народныя майстры   Мікалай Баршчоў, Галіна Тушкіна, Таццяна Гузева прадставілі вырабы і правялі майстар-класы, якіх немагчыма было сустрэць дзесьці яшчэ на творчых пляцоўках. Нездарма менавіта карціну Галіны Віктараўны з імянным надпісам майстра паднеслі ў падарунак ад удзельнікаў Дня пісьменства міністру культуры Беларусі  Барысу Святлову.

Набыць сувеніры з верхнядзвінскай зямлі госці свята маглі ў майстра  “Вугл” А пачаставацца фірменнымі стравамі і адчуць шчодрую верхнядзвінскую гасціннасць – у  гандлёвых палатках  масласырзавода і райпо, якія таксама творча падыйшлі да стварэння і продажу сваёй брэндавай прадукцыі.

(Падрабязней  чытайце  у “ДП”).

С. Дзвінская.

Фота Валерыя Салаўёва.

Г. Тушкіна паказала наведвальнікам, як вырабляюцца карціны з берасты.
Г. Тушкіна паказала наведвальнікам, як вырабляюцца карціны з берасты.
Унікальны майстар М. Баршчоў.
Унікальны майстар М. Баршчоў.

IMG_7970 копия 3
А. Макеенак.

А. Макеенак.

В. Ліша з сувенірнай прадукцыяй.
В. Ліша з сувенірнай прадукцыяй.

IMG_7902 копия

IMG_7915 копия

IMG_7922 копия

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *