Вызначаны пераможцы алімпіяд

Актуально Образование

У банку даных «Адораныя дзеці», які стварыў аддзел адукацыі райвыканкама, значацца 465 школьнікаў. Нядаўна да іх далучыліся 8 пераможцаў абласнога этапа рэспубліканскіх прадметных алімпіяд.

Пераможцы абласных алімпіяд - гімназісты Вольга Быкава, Паліна Дзенісёнак, Анна Бужынская, Уладзіслаў Кашчаеў і Марыя Гагалінская. Фота Валерыя САЛАЎЁВА.

Але напачатку ўсе школы адправілі сваіх лепшых вучняў прадэманстраваць веды на раённыя алімпіяды. Вынікі парадавалі: з 219 удзельнікаў 46 сталі ўладальнікамі дыпломаў 1-3 ступеняў — у залежнасці ад агульнай сумы набраных балаў пры выкананні заданняў па таму ці іншаму прадмету.
-Заданні былі складанымі, патрабавалі не толькі паглыбленых ведаў, але і творчага падыходу, — зазначыла намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама В. Л. Фесіна. — Найбольш масавымі аказаліся алімпіяды па рускай мове, матэматыцы і працоўнаму навучанню. Выдатныя тэарэтычныя веды і практычныя навыкі па апошняму прадмету прадэманстравалі 17 школьнікаў, з іх 7 узнагароджаны дыпломамі І ступені! У самастойнае жыццё маладыя людзі выйдуць і з пэўнай прафесійнай падрыхтоўкай. У гэтым заслуга выкладчыкаў працоўнага навучання А. П. Шчацінінай, М. У. Мурзо, В. А. Дзімітровіч, А. П. Рубіна, В. В. Зацюпа, В. Я. Шыпіла, Л. М. Кухтарскай, Л. А. Маслоўскай, А. А. Саўлука, Л. П. Пятроўскага, Д. М. Мароза.
Дыпломы першай і другой ступеняў пераважна ў гімназістаў. Па рускай мове — у дзесяцікласніц Алены Мароз і Паліны Дзенісёнак. Гэты прадмет у іх выкладае Л. І. Чубенка. Лепшыя веды па матэматыцы прадэманстравалі васьмікласніцы Анна Бужынская і Марыя Гагалінская, за што ўдзячны сваёй настаўніцы Л. А. Якаўлевай. Як заўсёды на вышыні былі выхаванцы Л. Л. Паўлючонка: выпускніца Дар’я Кузьміч на алімпіядзе па астраноміі, а дзесяцікласнікі Уладзіслаў Кашчаеў і Вольга Быкава — па фізіцы. Мікіта Сыраватнікаў вучыцца ў 8 класе, але выдатна справіўся з заданнем па інфарматыцы за курс выпускных класаў. Да задавальнення яго настаўніка У. В. Мілашэвіча. Марыя Казачонак з 10 класа набрала найбольшую колькасць балаў на алімпіядзе па беларускай мове, якую выкладае ў гімназіі М. Г. Кліменцьева.
Лепшай знаўцай прадмета «Грамадазнаўства» прызнана дзесяцікласніца Юлія Папковіч з Боркавіцкай СШ (выкладчыца В. М. Наскова). А ў Наталлі Адамовіч з 8 кл. СШ № 2 самы высокі бал на алімпіядзе па інфарматыцы (выкладчыца Г. А. Кухаронак).
Верхнядзвінскія школьнікі саставілі дастойную канкурэнцыю сваім аднакласнікам на абласных прадметных алімпіядах. Трое гімназістаў Анна Бужынская, Марыя Гагалінская і Вольга Быкава пацвердзілі свае глыбокія веды па матэматыцы, прывезлі дамоў дыпломы 3 ступені. Юлія Папковіч з Боркавіцкай СШ адзначана дыпломам 3 ступені на алімпіядзе па грамадазнаўству, Паліна Дзенісёнак (гімназія) — па рускай мове, а Раман Верасавы з Боркавіцкай СШ — працоўнаму навучанню.
Гімназіст Уладзіслаў Кашчаеў узнагароджаны дыпломам 2 ступені па фізіцы, а Павел Керус з Асвейскай СШ атрымаў такі ж дыплом на алімпіядзе па працоўнаму навучанню.
Мяркуецца, што Уладзіслаў і Павел будуць прадстаўляць Верхнядзвіншчыну на рэспубліканскіх алімпіядах. Жадаем поспехаў.
Л. ФЁДАРАВА.



2 комментария по теме “Вызначаны пераможцы алімпіяд

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *