Пад будучы ўраджай

Экономика

У гаспадарках раёна поўным ходам ідзе вывазка на палі арганічных угнаенняў. Некаторыя ўжо справіліся з даведзенымі заданнямі: ААТ «Нурава (109%), СП «Дрысенскі» (116%), «Асвейскі» (100%).


-У нас з запланаваных 30 тысяч тон на палеткі вывезена каля 17 тысяч тон, — паведаміў галоўны аграном СП «Каханавічы» П. П. Лубачкін. — А пачалі гэту работу яшчэ з восені. Штодзень на палі сваімі сіламі ад ферм адвозіцца каля 100 тон гною. У асноўным, на палеткі, дзе плануем пасадзіць 510 гектараў кукурузы.
На адвозцы працуюць механізатары Уладзімір Дуброўскі (МТЗ-82), Дзмітрый Савасцьянаў (МТЗ 12-21), Андрэй Макеенак (МТЗ-82).
Як запэўніў Пётр Паўлавіч, выдзеленага для гэтых работ паліва хапае, з тэхнікай таксама праблем вялікіх няма — нязначныя паломкі ліквідуюцца на месцах.
Днямі на дапамогу прыйшло звяно з райаграсервісу. На пагрузцы на «Амкадоры» заняты Леанід Друцько. Адвозяць арганіку на палеткі А. Бракаронак (МТЗ 15-23), Ю. Сырэвіч (МТЗ 15-22), Я. Шабан (МТЗ-12-21).
Паралельна вядзецца накапленне мінеральных угнаенняў.
Анна ЗІМАЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *