Верхнядзвінскія школьнікі перамаглі ў першым этапе конкурсу

Актуально Наш край

Школьнікі горада Верхнядзвінска сталі пераможцамі першага этапа конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

Шульга копия 3

Падведзены вынікі першага этапа рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» для вучняў 7 і 8 класаў. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Удзельнікі з Віцебскай вобласці заявілі на конкурс 265 відэа. 30 з іх сталі пераможцамі першага этапу, у тым ліку 2 верхнядзвінскія школьнікі — Іван Вашкевіч і Кірыл Шульга.
У склад журы конкурсу ўвайшлі пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі, пісьменніца Раіса Баравікова, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэткі Кацярына Массэ і Маргарыта Латышкевіч.
Ініцыятарам конкурсу выступае кампанія velcom, праходзіць ён пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі конкурсу размя-шчалі ролікі на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак – Вконтакте, Facebook або Instagram.
Падчас першага этапа конкурсу да праекта далучыліся і дарослыя, якія падтрымалі ўдзельнікаў. Сваё чытанне беларускіх твораў запісалі на відэа генеральны дырэктар і топ-менеджэры velcom, прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў, прадстаўнікі Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўраба-чанне», ігракі вядомых футбольных клубаў, працоўныя калектывы «МТЗ» і «ММЗ», маладыя паэты, студэнты БДУ.
З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёна будуць узнагароджаны сучаснымі смарт-фонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале.
Ён пройдзе ў Мінску ў маі 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *