Са Святам!

Актуально Общество

аист

Паважаныя жыхары і госці раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 74-й гадавінай вызвалення  роднай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэта свята – сімвал адзінства нашага грамадства, імкнення да міру і добрасуседства, мужнасці і гераізму беларускага народа ў барацьбе з захопнікамі, пераемнасці лепшых нацыянальных традыцый.

Любоў да Радзімы ва ўсе часы аб’ядноўвала суайчыннікаў і надавала сіл у адстойванні незалежнасці і суверэнітэту краіны, будаўніцтве мірнай  дзяржавы.

Галоўнае  свята нашай дзяржаўнасці нездарма адзначаецца 3 ліпеня – у дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Свабода Айчыны заваявана ў смяротнай барацьбе з агрэсарам: мільёны беларусаў храбра змагаліся на франтах, у партызанскіх атрадах і падполлі, нястомна працавалі ў тыле ворага. Перамога здабыта цаной жыцця кожнага чацвёртага жыхара рэспублікі, а ў нашым раёне — кожнага трэцяга. У гадавіну вызвалення мы з павагай і ўдзячнасцю ўспамінаем  загінуўшых на палях бітвы  і ўшаноўваем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны за іх ратныя і працоўныя подзвігі.

За гады незалежнасці наша краіна дасягнула прыкметных здабыткаў  у эканоміцы і сацыяльнай сферы, знешняй палітыцы і абаронным комплексе. Яна стала астраўком бяспекі і міралюбівасці, дзе людзі могуць спакойна жыць і гадаваць дзяцей.

 Мы  ганарымся, што жывем у дзяржаве, адкрытай для ўсебаковага супрацоўніцтва. Братэрскія сувязі з народамі-суседзямі, замацаваныя крывёю ў гады вайны, знаходзяць адлюстраванне ў эканамічным, сацыяльным і культурным узаемадзеянні. Сустракаючыся з сябрамі на Кургане Дружбы, мы зноў пацвярджаем сваю прыхільнасць гэтаму стваральнаму працэсу.

Сардэчна дзякуем усім, хто воінскай службай і  працай  умацоўвае і праслаўляе родную  зямлю. Свята Незалежнасці напаўняе нас аптымізмам і жаданнем і далей імкнуцца да яе росквіту. Аб’яўлены ў Беларусі Год малой радзімы, правядзенне ў нашым раёне абласных “Дажынак-2018”  –  выдатная магчымасць для кожнага з нас праявіць сваю любоў да роднага  краю канкрэтнымі справамі.  Жадаем плённых здабыткаў на гэтым шляху. Моцнага здароўя, міру і дабрабыту!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.  

РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *