У добры шлях, жніво!

Актуально Общество

Раённае свята хлебаробаў “Зажынкі-2018” адбылося ў ААТ “Баліны” – сюды прыехалі кіраўніцтва раёна, спецыялісты сельскай гаспа-
даркі, прадстаўнікі раённых службаў, святары.

IMG_4530 копия

На таку, упрыгожаным паветранымі шарамі, кветкамі і ручнікамі, панавала асобая атмасфера святочнасці. Прыгожы старадаўні абрад “Зажынкі” даверылі правесці работнікам Сар’янскага Дома культуры на чале з Аленай Мінчанка. Пакуль дзяўчаты зажыналі першы сноп ураджаю 2018 года, замест традыцыйнай вучобы-семінара ўдзельнікаў жніва чакаў вялікі экзамен, падрыхтаваны спецыялістамі райсельгасхарчу. Журы ўзначальваў кіраўнік раёна І. І. Марковіч. Прысутныя вызначалі, колькі абаротаў павінна быць пры ўборцы клевера? Як праводзіцца кантроль якасці на ўборцы зерня? У практычнай частцы рамантавалі камбайн.
Іспыты завяршыліся паспяхова, усе гаспадаркі дапушчаны да жніва. ААТ “Баліны”, “Шайцерава” і СП “Дрысенскі” атрымалі роўную колькасць балаў. І ўсё ж перамогу і “залаты” гаечны ключ заваявала КУПСГП “Дрысенскі”! Усім камандам уручаны памятныя сувеніры. Галоўнага інжынера Міхаіла Міхайлава з ААТ “Антонава-Агра” асабіста ўзнагародзіў І. І. Марковіч за выдатнае веданне і валоданне тэхнікай. Кіраўнікі і падначаленыя сталі адной камандай, якая згуртавалася, каб пачаць вялікую ўрачыстую справу.
— Наступіў самы адказны час, — звярнуўся да хлебаробаў старшыня райвыканкама І. І. Марковіч. — Ураджай на полі ёсць. І самая галоўная наша задача – убраць яго без страт.
— У першую чаргу, неабходна выканаць дзяржзаказ, — падкрэсліў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні В. М. Шылаў. – Паралельна трэба працягваць работу па нарыхтоўцы кармоў. Паліва падчас жніва будзе абмежавана, таму давядзецца працаваць у рэжыме поўнай эканоміі.
Увага прысутных звернута на пытанні захавання бяспекі і дысцыпліны, аплату працы, арганізацыю бытавых умоў і харчавання.
Хлебаробы ўважліва выслухалі парады, якія далі галоўны дзяржаўны інспектар В. У. Болдак і намеснік начальніка аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці райсельгасхарчу Я. А. Зуй.
З умовамі абласнога спа-борніцтва на жніве пазнаёміла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А. У. Зуй. Начальнік аддзела эканамічнага рэгулявання сельскагаспадарчай вытворчасці райсельгасхарчу Г. В. Шандзер спынілася на пытаннях налічэння заработнай платы.
Спецыяліст аграпрама Л. К. Грэсько падкрэсліла, што ад абранай тактыкі і стратэгіі ўборачнай напрамую залежыць поспех.
— У гэтым годзе, у асноўным, пасеяны зернебабовыя, жыта, авёс, якія вельмі цяжкія да ўборкі, — сказала Люцыя Казіміраўна. – Палі выспяваюць нераўнамерна. Таму кантроль неабходна забяспечыць на кожным полі. Паспяваць трэба ўсюды!

Маладых кіраўнікоў ААТ "Баліны" В. К. Казура і ААТ "Бялькоў-шчына" В. С. Фесюка з першым жнівом віншуе А. У. Зуй.
Маладых кіраўнікоў ААТ «Баліны» В. К. Казура і ААТ «Бялькоў-шчына» В. С. Фесюка з першым жнівом віншуе А. У. Зуй.

…І вось ужо жнеі нясуць зажыначныя снапочкі, якія кіраўнік раёна І. І. Марковіч “выкупіў” верхнядзвінскім хлебам, квасам, баранкамі. Першыя снапы ўраджаю 2018 года ўручаны на захаванне І. І. Марковічу, І. Ф. Козел, В. М. Шылаву, айцам Чаславу, Васілю, Аляксандру, В. К. Казура, Л. К. Грэсько.
Мінулагодні сноп, звязаны ва ўрочышчы Ніжняе Фаміно, паклалі ў цэнтры тока. Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў пераскок-валі праз стары сноп на вялікі ўраджай. Каб было добрае надвор’е на жніве, шчыра тапталі ток. Асвячоны хлеб набывае вялікую моц і прыносіць шчасце людзям. Святары — ксяндзы Часлаў і Аляксандр, айцец Васіль — асвяцілі снапы і ўзнеслі да Бога малітву аб благаславенні на плённую працу. І вось усе абрады выкананы, пачын жніву дадзены!
Маладому камбайнеру ААТ “Баліны” Яўгену Куцюну даверылі правесці абмалот першых зажыначных снапоў.
Удзельнікам жніва ўручаны духмяныя верхнядзвінскія кара-ваі і сувеніры. Дырэктар ААТ “Баліны” В. К. Казура пажадаў калегам плённай уборкі, каб не падводзілі тэхніка і надвор’е, не было страт.
Кіраўнікі сельгаспрадпры-емстваў як мага вышэй падкінулі снапы і загадалі жаданне. А яно сёння ва ўсіх адно – правесці жніво без страт і з багатым намалотам!
— Здаецца, зусім нядаўна праводзілі засеўкі на Сар’яншчыне, а ўжо прыйшоў час збіраць ураджай, — сказаў І. І. Марковіч. — У раёне адбудзецца абласное свята-кірмаш “Дажынкі”, якое чакалі дзесяткі гадоў, марылі пра яго. Разам мы зробім усё магчымае, каб атрымаць добры ўраджай і дастойна прыняць гасцей на нашай зямлі. У добры шлях, жніво!
Ксенія КАВАЛЁНАК.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *