Да Дня Канстытуцыі старшакласнікі атрымаюць пашпарты

Актуально Молодёжная страница "Ветразь"

Сёння вучаніцы Верхнядзвінскай гімназіі Алёна Мароз, Паліна Дзенісёнак і Вольга Быкава (на здымку) атрымалі свой самы важны ў жыцці дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Гэта падзея ўжо стала традыцыйнай, прыурочанай да Дня Канстытуцыі. Веданне не толькі сваіх правоў, але і сумленнае выкананне абавязкаў, вызначаных асноўным Законам Беларусі, — грамадзянскі абавязак кожнага чалавека.
Пашпарты ўручыла дзяўчатам першы сакратар ГА «БРСМ» Дар’я Дзенісёнак. Акрамя таго, што дзяўчаты з’яўляюцца членамі маладзёжнай арганізацыі, яны выдатна вучацца, станавіліся прызёрамі раённых, абласных прадметных алімпіяд, а таксама міжнародных дыстанцыйных. А П. Дзенісёнак стала прызёрам алімпіяды саюзнай дзяржавы «Беларусь і Расія — гістарычная і духоўная супольнасць». Фотаздымкі дзяўчат змешчаны на Дошцы гонару «Наша будучыня» сярод лепшых вучняў раёна.
Віншуем гімназістак з гэтай важнай у іх жыцці падзеяй.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *