У час прыродаахоўнага рэйду на возеры Няшчэрда Расонскага раёна былі затрыманы двое жыхароў в. Альбрэхтава і адзін жыхар г. п. Расоны, якія здабывалі рыбу незаконным спосабам — з прымяненнем сетак. У лоўлі ім пашанцавала: выцягнулі 87 судакоў, 7 шчупакоў, 6 акунёў і 3 ляшчоў.
Не пашанцавала ў іншым: шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, ацэнена ў 6 482 000 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
Лоўля шчупакоў пакуль забаронена
З 1 па 31 сакавіка забаронена лоўля шчупакоў на ўсіх вадаёмах. Гэта зроблена ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для нерасту дадзенага віду рыбы. Калі шчупакі выпадкова трапляюцца ва ўлоў, іх трэба адпускаць у непашкоджаным выглядзе.
Дадаткова тлумачэнні можна атрымаць у нашай інспекцыі па адрасу: г. Верхнядзвінск, вул. Савецкая, д. 193/2, або па тэлефоне «гарачай лініі» — 5-73-13.
В. ГАНЧАРОНАК, дзяржінспектар.