Рыхтуемся да сяўбы

Актуально Экономика

З кожным днём вясна ўсё больш уступае ў свае правы. Сіноптыкі прагназуюць, што чацвёртая дэкада сакавіка будзе цёплай. А гэта значыць, вось-вось пачнуцца масавыя работы на пасяўным полі. 

У сельгаспрадпрыемстве «Каханавічы» работы па рамонту тэхнікі практычна завершаны. Сучасныя энергаёмістыя пасяўныя агрэгаты стаяць на лінецы гатоўнасці. «Рамонт у гэтым годзе праходзіў складана, — адзначае кіраўнік прадпрыемства Альберт Загірбекавіч Махмудаў. — Затрачаны вялікія грошы. Толькі райаграсервісу пералічана звыш 300 мільёнаў рублёў. Каля мільярда пайшло на набыццё неабходных запчастак, рамонт тэхнікі і абсталявання, глебаапрацочых і пасяўных агрэгатаў. Кожны работнік гаспадаркі, задзейнічаны на рамонце, адказна падыходзіў да сваёй справы».
Сёлета прадпрыемству даведзена заданне вывезці на палі звыш 20 тысяч тон арганікі. З ім справіліся паспяхова. Пад яравую сяўбу ўнесена звыш 24 тысяч тон арганічных угнаенняў, і работы працягваюцца. Створаны атрад, які па меры назапашвання арганікі вывозіць яе ад жывёлагадоўчых комплексаў. Дапамагае і мехатрад райаграсервісу. Зараз ідзе назапашванне мінеральных угнаенняў, якія набываюцца за кошт бюджэтных сродкаў і сродкаў прадпрыемства.
Па-сутнасці, пасяўная ў гаспадарцы пачалася ўжо. Ідзе абкатка тэхнікі. Каля трох тысяч гектараў пашы і шматгадовых траў чакаюць першай падкормкі мінеральнымі ўгнаеннямі. Работу гэту трэба зрабіць у сціслыя тэрміны, толькі тады можна разлічваць на добры ўраджай шматгадовых траў і прырост жывёлагадоўчай прадукцыі.
Вядзецца назіранне за азімымі. Ужо можна сказаць, што складаная зіма не адбілася на іх развіцці. Толькі асобныя ўчасткі пашкоджаны снежнай гніллю. Так што ёсць надзея на добры ўраджай.
Ларыса ЗАЙЦАВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *