На пасяўным полі

Жизнь сельских Советов

На сумесным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў разглядалася пытанне аб гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна да правядення вясенне-палявых работ. 

Аб’ём пасяўной, ак адзначыў старшыня райвыканкама І. І. Марковіч, вялікі. Яравую сяўбу трэба правесці на плошчы 21986 гектараў, у тым ліку пасеяць 11202 гектара зерневых і зернебабовых, 1100 гектараў ільну, 2494 — рапсу, 6900 — кукурузы, 290 — бульбы. І зрабіць усё гэта — у аптымальныя тэрміны, да 1 мая. Акрамя таго, неабходна своечасова і якасна правесці падкормку і хімпраполку раслін. Даведзеныя планы па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі патрабуюць жорсткай энерга- і рэсурсаэканоміі на кожным этапе вытворчага працэсу, захоўвання якасці і аптымальных тэрмінаў выканання работ.
На пасяджэнні прааналізаваны гатоўнасць тэхнікі, насеннага фонду , угнаенняў, гаруча-змазачных матэрыялаў, сродкаў хімаховы раслін, кантроль за захаваннем насення, угнаенняў, транспартнай і проціпажарнай бяспекі. Асобна стаяла пытанне аб забяспечанасці механізатарскімі кадрамі.
Для правядзення вясенне-палявых работ у сельгасарганізацыях ёсць 583 трактары. Будзе таксама задзейнічана тэхніка ААТ «Верхнядзвінскі райаграсервіс» і «Верхнядзвінскі льнозавод».
Для правядзення сяўбы ў прадпрыемствах і арганізацыях створаны фонд яравых зерневых. На выпадак магчымага перасеву азімых культур ёсць страхавы запас насення.
Абмеркаваны пытанні маральнага і матэрыяльнага стымулявання, забяспечанасці працаўнікоў спецадзеннем.
Анна ЗІМАЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *