Тэма тыдня

Тема недели

Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, на якім са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу звярнуўся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прайшло 19 красавіка ў Авальнай зале Дома ўрада.

Народ стварыў краіну для жыцця
Народ Беларусі, прайшоўшы праз выпрабаванні, змог стварыць сваю дзяржаву. Гэты факт адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
«Рэспубліка Беларусь з’явілася на карце свету амаль тры дзясяткі гадоў таму. Набыўшы незалежнасць, будавалася і развівалася ва ўмовах найскладанейшых геапалітычных, эканамічных, грамадскіх, рэгіянальных і глабальных трансфармацый. Мы знаходзіліся пад пільнай увагай сусветнай супольнасці. За намі назіралі. Ацэньвалі. Часам навешвалі ярлыкі і ставілі ва ўмовы эканамічнай і палітычнай блакады. Але праз церні санкцый, выпрабаванні сусветнымі крызісамі мы выйшлі да намечаных мэт. У цэнтры Еўропы стварылі сваю краіну. Мірную, стабільную і вельмі прыгожую. Беларусь. Краіну для жыцця», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Развіваючы адносіны з нашымі стратэгічнымі саюзнікамі і замежнымі партнёрамі ў розных частках зямнога шара, ні на крок не адступілі ад прынцыпаў самастойнага прыняцця рашэнняў, якія падпарадкаваны ўласным нацыянальным інтарэсам, але ні ў якім разе не супярэчаць іншым народам і, перш за ўсё, нашым суседзям».
Эканоміка Беларусі будзе грунтавацца
на развіцці буйных прадпрыемстваў
«Беларуская эканоміка і ў далейшым будзе грунтавацца на развіцці буйных прадпрыемстваў і вытворчасцей. Гэта наш неаспрэчны прыярытэт», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што моцная эканоміка — фундамент паспяховай дзяржавы і за гады незалежнасці ў Беларусі зроблена нямала. Так, валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва па парытэце пакупной здольнасці вырас амаль у 5 разоў, а аб’ём прамысловай вытворчасці — у 2,5 раза.
«Мы не сталі на шлях бескантрольнага перадзелу ўласнасці. Не знішчылі ўсю тую спадчыну, якая стваралася дзесяцігоддзямі на выпаленай пасляваеннай зямлі. Мы яе захавалі і прымножылі», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Беларусь, падкрэсліў Прэзідэнт, не спыняецца на дасягнутым: у краіне ствараюцца новыя ўзоры спецыяльнай тэхнікі, электратранспарту, аўтамабіляў і камплектуючыя да іх, інавацыйная сельскагаспадарчая і ваенная тэхніка.
«Мы прадаставілі дастойныя ўмовы для развіцця малога і сярэдняга бізнесу. Справа за ім. Дзейнічайце. Але памятайце, што вакол нашых гігантаў вам заўсёды знойдзецца работа. Гэтым мы вырашым асноўныя задачы: стварэнне новых рабочых месцаў і імпартазамяшчэнне», — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Зніжэнне ўзроўню занятасці недапушчальнае
Асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў на праблему працаўладкавання і магчымасць грамадзян знайсці добрую работу. «Зніжэнне ўзроўню занятасці насельніцтва або скарачэнне колькасці рабочых месцаў недапушчальнае ні па якой прычыне, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — А ўсе, хто іх стварае, атрымаюць усямерную падтрымку на любым узроўні».
На думку кіраўніка дзяржавы, адным з рашэнняў праблемы занятасці можа стаць мабільнасць рабочай сілы ў межах краіны. «У гэтым пытанні неабходны сістэмныя прапановы, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Але трэба і самім праяўляць ініцыятыву, каб знайсці сябе на рынку працы».
Урад і мясцовая ўлада павінны неадкладна рэагаваць на рост цэн
«Калі цэны пачынаюць дзесьці расці, то ўрад, мясцовыя органы ўлады павінны неадкладна рэагаваць. Пры гэтым размова не ідзе аб тым, каб загнуць цэны так, што таваравытворцы або гандаль выйдуць з гэтай сферы, нібыта там усе загінуць, усе будуць стратнымі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Не трэба нават думаць аб тым, што вось мы ўлезем дзесьці, пачнём рэгуляваць цэны і знікнуць з прылаўкаў прадукты, — не той час», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт запатрабаваў абавязкова разабрацца па кожнай канкрэтнай групе тавараў, глыбока ўнікаць у парадак фарміравання цаны на ўсіх этапах і высвятляць, чым выкліканы рост.
Сярэднетэрміновая задача вызначана: неабходна ўтрымліваць інфляцыю ў межах 5 працэнтаў. «Гэта агульная лічба. На ўзроўні асабістага ўспрымання інфляцыя ў кожнага свая. Чалавек мяркуе аб росце цэн не па агульнай спажывецкай карзіне, а па найбольш значных 6-8 пазіцыях тавараў і паслуг свайго штодзённага попыту», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Сярод гэтых значных пазіцый — прадукты харчавання. Прэзідэнт звярнуў увагу, што Беларусь забяспечыла экспарт сельгаспрадукцыі больш як на $5 млрд. «Дык чаму не можам па нармальных цэнах накарміць уласны народ? Адна з прычын — загуляліся ў рынак і дэмакратыю ў эканоміцы», — сказаў Прэзідэнт.
Аб сацыяльнай палітыцы
У 2018 годзе тройчы павялічаны пенсіі, іх рост павінен быць і ў 2019 годзе. Даручаю ўраду, не адкладаючы, падрыхтаваць праекты неабходных рашэнняў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт падкрэсліў, што сацыяльна гарантаваны ўзровень суадносін сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы павінен імкнуцца да 50 працэнтаў, але не ніжэй за 40 працэнтаў, як гэта прынята ва ўсім свеце. «Трэба памятаць, што ад зарплаты тых, хто працуе, залежыць дабрабыт людзей старэйшага ўзросту. Для большасці з іх пенсія — адзіная крыніца даходу», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Пытанні аснашчэння мясцовых устаноў аховы здароўя медыцынскім абсталяваннем, персаналам, даступнасці аказваемых паслуг Міністэрству аховы здароўя ўзяць на асаблівы кантроль», — даручыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што сістэму адукацыі, як школьную, так і вузаўскую, трэба пастаянна ўдасканальваць, развіваць, абапіраючыся на сучасныя тэндэнцыі, але ні ў якім выпадку не ламаць, а рухацца ад меншага да большага, ад простага да складанага. «Гэта маё нязменнае патрабаванне», — сказаў ён.
Гарады Беларусі павінны патанаць
у зеляніне і кветках
«Прыродны ландшафт Беларусі — наша багацце і гонар. Але і гарады, асабліва жылыя масівы, таксама павінны патанаць у зеляніне і кветках. У бягучым годзе неабходна завяршыць у асноўным работу па добраўпарадкаванні і азеляненні краіны. Гэта лейтматыў другога года трылогіі «Малой радзімы». Чысціня і эстэтыка — гэта не проста наш брэнд, гэта стыль жыцця. У рэшце рэшт, гэта ж здароўе людзей», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Аб выбарах і змяненні Канстытуцыі
«Прэзідэнцкія выбары пройдуць у строгай адпаведнасці з законам ва ўстаноўленыя Канстытуцыяй тэрміны. Выбарчая кампанія павінна, як і заўсёды, прайсці спакойна і арганізавана. У гэтым годзе адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Яны стануць экзаменам не толькі для кандыдатаў у дэпутаты і ўсёй вертыкалі ўлады, але і для кожнага выбаршчыка», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пакуль не вызначаўся па даце, але адзначыў, што, калі гэта прымальна паводле закону, то выбары можна было б прымеркаваць да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Прэзідэнцкія выбары пройдуць у 2020 годзе.
Прэзідэнт спыніўся на пытанні змянення Канстытуцыі. «Мы разбяромся ў новай Канстытуцыі разам з вамі, якой яна павінна быць для нашых людзей. Але мы не будзем рэзаць краіну на часткі. Вось, поўная свабода і адказнасці няма… Я, седзячы ў парламенце, гэта ўжо ўсё праходзіў. Таму мы не хочам вяртацца да таго, што было. І тое, што не атрымалася ў нашых суседзяў, — нам трэба вучыцца на памылках іншых. Настане час, мы разам з вамі сядзем за «парту», возьмем ручкі і пачнём пісаць наш Асноўны Закон. Але ён будзе ў многім абноўлены. І гэты Закон не тое што створыць новую нейкую палітычную структуру і іншае — ён будзе прадаўжэннем таго, што мы з вамі зрабілі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *