У Верхнядзвінскім раёне адбыўся суботнік

Актуально Общество

У рэспубліканскім суботніку, які праводзіўся 21 красавіка, прынялі ўдзел 10384 жыхары нашага раёна. 

Работы па добраўпарадкаванню газонаў на вуліцы Кабзуна.

 

Працавалі ўсе калектывы: вытворцы выпускалі прадукцыю, іншыя займаліся добраўпарадкаваннем населеных пунктаў і навядзеннем парадку на зямлі. Падчас суботніка аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 1 млрд 218 млн рублёў, аб’ём падрадных работ — 55 млн рублёў.
Прыведзены ў парадак вытворчыя тэрыторыі і месцы грамадскага карыстання, зоны адпачынку, вуліцы і двары, могілкі.
Усяго ў фонд суботніка верхнядзвінцамі пералічана 163 млн 200 тысяч рублёў.
С. АЛЯКСАНДРАВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *