У Верхнядзвінску прайшоў восеньскі кірмаш

Актуально Жизнь сельских Советов

Восеньскія кірмашы – даўняя традыцыя нашага краю. Пасля заканчэння жніва, калі спадае напружанне на палях, сельскія гаспадары дзеляцца здабыткамі з гараджанамі. І гэтай магчымасцю заўсёды карысталіся многія. Яшчэ нядаўна на кірмашовай плошчы яблыку не было дзе ўпасці: бойка ішоў гандаль бульбай і гароднінай, віравалі чэргі за мясам і рыбай, раскупаліся саджанцы і ўгнаенні.

Сёлета, бадай, першы год, калі прапанова істотна перавышала попыт: сваю прадукцыю ў вялікім асартыменце прывезлі ўсе сельскагаспадарчыя, прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы, а чэргаў было нямнога. Нават прадаўцы бульбы, а цану яе знізілі да 20 капеек за кілаграм, сумавалі ля борцікаў сваіх машын. Сітуацыя тлумачыцца проста: не праблемай стала набыць тыя ж мяса ці гародніну ў магазінах і гіпермаркетах, а бульбу, якая ўрадзіла сёлета асабліва шчодра, прыватнікі прывозілі да пад’ездаў за сімвалічную цану. Відавочна, час дэфіцыту прадуктаў кануў у лету, што не можа не радаваць. Але развітвацца з сельска-гаспадарчымі кірмашамі з іх размахам, шчодрым каларытным гандлем і народным духам ніяк не хочацца. Кірмаш дае магчымасць назапасіць на зіму сельгаспрадукцыю па больш нізкіх, чым у магазінах, цэнах, купіць фірменныя тавары ад вытворцаў, паказаць асартымент і якасць свайго мясцовага прадукта і, зразумела, паўдзельнічаць у прыгожым і вясёлым гандлі. Таму тыя, хто прыйшоў у мінулую суботу на кірмашовую плошчу, не пашкадавалі аб зробленым выбары.

Далей чытайце ў «ДП».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *