– У цэнтры крэпасці знойдзены рэшткі пабудовы, дзе раней знаходзілася кіраўніцтва форта, – расказвае археолаг. – Аб тым, што тут жылі не простыя людзі, сведчаць знаходкі, якія маглі належыць толькі заможным гаспадарам. Самае цікавае адкрылася пазней. Пры далейшых даследаваннях знайшлі рэшткі глінабітнай печы, якая стаяла на драўляным перакрыцці, пад ёй знаходзіўся склеп, прыкладна 1,3 метра глыбінёй. А ў ім – чалавечыя астанкі і рэшткі каня са спушчанымі цуглямі. Гэта надзвычай важная дэталь для ўяўлення поўнай карціны тых падзей!
Побач з печчу пад нажом знаходзіўся касцяны крыж. Пры дэталёвым вывучэнні знаходкі можна разгледзець, што адна з плоскацяў крыжа сцёрта. Гэта сведчыць аб тым, што яго насілі – пацёртасці пакінуты ад партупеі шаблі. Чаму крыж апынуўся пад нажом, а не на целе? Можна ўявіць магчымую карціну. Самагубства тады, як і цяпер, лічылася вялікім грахом, чалавек, які вырашыў пайсці з жыцця такім чынам, не меў права насіць крыж. Яго ўладальнік зняў крыж і схаваў пад нож. Завёў свайго каня ў будынак, забіў яго, – разважае Марат Васільевіч Климаў. – А сваё жыццё скончыў самагубствам. Вось такая гісторыя ўявілася нам падчас раскопак крэпасці.
Падрабязней чытайце ў «ДП».