На Верхнядзвіншчыне адраджаюць традыцыі ткацтва

Культура

На тэрыторыі нашага раёна ткацтва на кроснах існавала здаўна, але шырока вядомымі дрысенскія вырабы сталі толькі каля 30-40-х гадоў XIX стагоддзя. Пры панскіх дварах ствараліся майстэрні, абсталяваныя ручнымі станкамі.

Знакамітыя майстрыцы прынеслі ў цэх каштоўныя традыцыі ткацтва. Сярод іх – Соф’я Уладзіславаўна Пяткоўская. Менавіта яна паўплывала на фарміраванне ўнікальнага стылю ўзорнага ткацтва Верхнядзвіншчыны. У гэты час пераважна выкарыстоўваліся пераборная і чатырохнітовая тэхнікі.

Зараз традыцыі Верхнядзвінскага ткацтва адраджае і захоўвае майстар раённага Дома рамёстваў Вялянціна Леанідаўна Шумская. На фабрыку мастацкіх вырабаў яна прыйшла ў пачатку 90-х. Працавала на пасадзе ткача-ўмельца, вучылася ў Лідзіі Пятроўны Прашкевіч, дзякуючы якой у той час актыўна развівалася шасцінітовае двухуточнае ткацтва. Яно імітуе пераборную вышыўку: «твар» і выварат адрозніваюцца, але выглядаюць аднолькава акуратна. Лідзія Пятроўна знайшла і адрадзіла ўзор, які некалі быў распаўсюджаны на тэрыторыі нашага раёна, і пачала ўжываць яго ў фабрычных вырабах. Шасцінітовая тэхніка амаль што не сустракалася на астатняй тэрыторыі Беларусі і стала адметнай рысай верхнядзвінскага ткацтва.

Падрабязней чытайце ў «ДП».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *