У Росіцы адбудуцца ўгодкі памяці

Духовность

У суботу, 22 лютага 2020 года, у Росіцкім касцёле Святой Троіцы адбудуцца традыцыйныя ўгодкі памяці благаслаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.
Праграма ўшанавання росіцкіх святароў пачнецца ў 11 гадзін, пачатак Святой Імшы – у 12 гадзін. Па заканчэнні Імшы адбудзецца працэсія да месца мучаніцтва.
* * *
У сувязі з правядзеннем 22 лютага ў Росіцы мерапрыемстваў, прысвечаных памяці росіцкіх пакутнікаў, будзе прадастаўлены дадатковы аўтобусны рэйс у Росіцу. Адпраўленне з аўтастанцыі Верхнядзвінска ў 10 гадзін, з Росіцы – у 15.30 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *