Еўрарэгіён «Азёрны край» — гэта і Верхнядзвіншчына

Жизнь сельских Советов

Адбылася ІІ Міжнародная канферэнцыя па трансгранічнаму супрацоўніцтву і развіццю інвестыцыйнай дзейнасці ў рамках еўрарэгіёна «Азёрны край».

Верхнядзвіншчыну, якая з’яўляецца таксама суб’ектам еўрарэгіёна, прадстаўляла на канферэнцыі (яна праходзіла ў Браславе) старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Францаўна Козел. Тэма абмяркоўвалася цікавая і вельмі прыцягальная для Верхнядзвіншчыны: экалогія, турызм, развіццё сельскіх тэрыторый.

Агульны інтарэс выклікала прэзентацыя гаспадароў — «Інвестыцыйныя магчымасці Браслаўскага раёна», «Аграэкатурызм як адзін з накірункаў развіцця Браслаўскага раёна», «Перспектывы развіцця «Відзы-сіці», «Турыстычныя напрамкі дзейнасці НП «Браслаўскія азёры».

Удзельнікі канферэнцыі наведалі інвестыцыйныя пляцоўкі раёна па энергазберажэнню, ветраэлектрастанцыю.

У рамках канферэнцыі прайшоў семінар «Перспектывы развіцця трансгранічнага супрацоўніцтва ў еўрарэгіёне «Азёрны край». Яго ўдзельнікі пазнаёміліся з вопытам работы па развіццю турызму ў Еўрарэгіёнах «Нёман» (Гродзеншчына), «Днепр» (Гомельшчына), «Белавежская пушча» (Брэстчына).

Матэрыялы канферэнцыі будуць выкарыстоўвацца ў рабоце па развіццю гэтай сферы на Верхнядзвіншчыне.

14/10/2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *