Час вялікага малака

Актуально Жизнь сельских Советов

Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў ААТ «Шайцерава» складае 2303 галавы, з якіх 696 — дойныя каровы.

Узнагароду ад А. Зуй атрымлівае Т. Багдановіч.

-Сфарміравана сем статкаў, якія пастаянна перамяшчаюцца, — адзначае галоўны заатэхнік С. П. Судакова. — З пераводам жывёлы на пашу надоі павялічыліся, гэта пачало адчувацца ўжо праз некалькі дзён. Зараз сярэднесутачны надой складае 25 літраў малака. Аднак аднесці ўсё гэта толькі на кошт травы нельга, бо ў рацыён кароў уваходзяць і канцэнтраты. Не пагоршыўся і гатунак малака — як атрымлівалі ў зімовы перыяд каля 93% «экстра», так і атрымліваем.
Разам са Святланай Паўлаўнай і старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК А. У. Зуй падчас абедзеннай дойкі мы прыехалі на поле, дзе выпасаўся статак даярак Т. Багдановіч і З. Галынскай. Падменнай працуе Н. Багушонак.
Арганізавана трохразовае даенне ў малакаправод. Для падвозу даярак выдзелены транспарт. Жывёла мае пастаянны доступ да паілак. За станам яе здароўя сочыць галоўны ветурач А. Конанаў.
Усе жанчыны сваю працу ведаюць добра і спраўляюцца з ёй выдатна. Так, паказчык Таццяны Багдановіч за красавік склаў 33 тоны малака. Яна заняла другое месца ў абласным спаборніцтве па вытворчасці малака, адзначана падзякай і грашовай прэміяй, якую з пажаданнямі далейшых поспехаў ёй уручыла А. У. Зуй.
І гэта была не адзіная ўзнагарода, якую ў гэты дзень атрымалі шайцераўцы. У в. Цясты на абедзенную дойку якраз прыехалі даяркі Л. Дзямешка, Т. Фядотава, А. Бурак, даяр Р. Дзеравяга. Калектыў МТФ «Жыгулі» заняў першае месца па выніках абласнога спаборніцтва па вытворчасці малака сярод МТФ вобласці за красавік. Яго паказчык за гэты перыяд склаў 126 тон 851 кілаграм малака. Жывёлаводы атрымалі ад А. У. Зуй віншаванні з перамогай за выдатную працу, а таксама Дыплом і грашовую прэмію.
Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *