Сэлфі на конкурс

Актуально

Зрабіць аўтапартрэт з дапамогай франтальнай камеры смартфона ці проста сэлфі даступна сёння кожнаму чалавеку. Некаторыя становяцца сапраўднымі майстрамі самафатаграфавання, вынікі якога збіраюць шматлікія «лайкі» ў сацсетках.
Сёлета ёсць магчымасць не проста зрабіць прыгожы і арыгінальны фотаздымак, але і паўдзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе «Сэлфі & фота з вышыванкай»!
Жадаючых чакаюць сем намінацый: «Фота малыша ў вышыванцы», «Фота закаханых у вышыванцы», «Мая сям’я ў вышыванцы», «Моладзь у вышыванцы», «Вышыванка і дзяржаўны сцяг», «Сцяг маёй краіны», «Сэлфі-фота».
Як бачна, удзельнічаць можна разам з сябрамі, дзецьмі, цэлымі сем’ямі.
Для ўдзелу ў намінацыі «Сэлфі-фота» трэба размясціць з 1 па 23 чэрвеня фота ў асабістым профілі Instagram з указаннем хэштэгаў #сэлфізвышыванкай, #селфисвышиванкой, #дзеньвышыванкi, #деньвышиванки #мойсцяг і адзнакай афіцыйнага акаунта БРСМ @brsm_by.
У іншых намінацыях трэба зрабіць фотаздымкі, запоўніць заяўку па ссылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfu1kexawZPT.. з 1 по 23 чэрвеня.
Усім удзельнікам трэба памятаць, што фотакалаж і фотамантаж на конкурс не прымаюцца.
Удзельнічайце і перамагайце!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *