«Звіняць цымбалы і гармонік»

Актуально Культура

Так называўся міжнародны фестываль народнай творчасці, які праходзіў у Паставах.

Верхнядзвіншчыну на ім прадстаўлялі майстры раённага Дома рамёстваў і члены народнага аматарскага аб’яднання нацыянальнай кухні, фальклору і гульні «Расіца», якое дзейнічае пры Бігосаўскім ДК.
Цэнтральным атрыбутам гэтага маляўнічага феерычнага дзейства была святочная выстава-кірмаш «Горад майстроў», прысвечаны Году кнігі. Верхнядзвінцы прывезлі дамоў ганаровыя дыпломы фестываля.
Абодва калектывы былі на вышыні. Арыгінальныя вырабы з керамікі, саломкі, цудоўныя вышыванкі, маляўнічыя габелены, бацікі выклікалі агульнае захапленне і былі хутка раскуплены.
А «Расіца» прываблівала наведвальнікаў не толькі мілагучнымі, вясёлымі спевамі і музыкай… Бігосаўскія гаспадыні частавалі ўсіх жадаючых апетытнымі, нават на выгляд, стравамі нацыянальнай беларускай кухні. Бліны з верашчакай, самаробныя сыры, пірагі, хатнія каўбасы — далёка не поўны пералік усіх смачнасцей, ад якіх «ламіўся» стол. Усе зацанілі «Бігосаўскую карамбамбулю» — напой, настоены на зёлках. Намесніку міністра культуры Рэспублікі Беларусь Т. І. Стружэцкаму вельмі спадабаліся марынаваныя апёнкі. Яму бігосаўцы падаравалі яшчэ сувенір-падкову — на шчасце.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *