Уборачная пара ў разгары. Услед за першым у раёне камбайнерам-«тысячнікам» Васілём Косавым з ААТ «Шайцерава» адзін за адным з’яўляюцца новыя рэкорды на хлебнай ніве.
Запаветныя рубяжы пераадолелі экіпаж Уладзіміра Лапкоўскага і Аляксандра Турчыновіча з ААТ «Прудзінкі», камбайнеры ААТ «Шайцерава» Дзяніс Ясюкевіч і Сяргей Ліпаўка, ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод» Дзмітрый Конах.
З дасягненнямі на ўборачнай ніве прама ў полі павіншавалі аграрыяў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Гарбуль і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Зуй. Разам з прафсаюзнымі лідарамі пярвічных прафсаюзных арганізацый гаспадарак яны ўручылі перадавікам Дыпломы і падарункі, грашовыя прэміі, падзякавалі за працу ў гарачыя дні і пажадалі кожнаму пераадолець намалот у дзве тысячы тон.
Далей чытайце ў «ДП».