Дзень беларускага пісьменства: чытаем на роднай мове

Общество

Бібліятэкар В. Забагонская дэманструе святочную выставу вучням СШ №2 Маргарыце Палачанінай і Уладзіміру Філіпенка.

Штогод у першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства – сёлета яго прымае г. Капыль Мінскай вобласці. З нагоды надыходзячага свята мы наведалі цэнтральную раённую бібліятэку імя Т. Хадкевіча і пацікавіліся, творы якіх беларускіх аўтараў часцей за ўсё чытаюсь верхнядзвінцы – і дарослыя, і маленькія.

Як паведала бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ Вера Уладзіміраўна Забагонская, у апошні час вялікай папулярнасцю карыстаюцца кнігі Анатоля Бутэвіча – беларускага пісьменніка, перакладчыка і публіцыста. Гістарычны раман «Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку», які расказвае чытачам гісторыю кахання караля Ягайлы і Соф’і Гальшанскай, дастаткова складана застаць на сваім месцы на стэлажы – ён амаль што пастаянна «на руках».
Часта бяруць у бібліятэцы зборнікі вершаў полацкага паэта, публіцыста і журналіста Наву-ма Гальпяровіча; карыстаецца попытам у наведвальнікаў ужо амаль што класічная проза Андрэя Фе-дарэнкі. Даволі актыўна чытаюць верхнядзвінцы кнігі Васіля Шырко і Уладзіміра Сцяпана; цікавяцца і творчасцю «суседзяў» – аўтараў родам з Міёршчыны Міледзія Кукуця і Франца Сіўко.
Не страчвае сваёй актуальнасці нестарэючая класіка: чытачы рэгулярна просяць у бібліятэкараў бессмяротныя творы Івана Шамякіна, Івана Мележа, Уладзіміра Каратке-віча і іншых беларускіх аўтараў, знаёмых кожнаму яшчэ са школы. «Настольнай кнігай» лічаць супрацоўнікі бібліятэчнага абанемента раман у вершах «Родныя дзеці» Ніла Гілевіча і рэкамендуюць яго ўсім, хто захапляецца беларускай літаратурай.
А ці чытаюць па-беларуску прадстаўнікі маладога пакалення? Загадчык дзіцячай бібліятэкі Вік-торыя Мікалаеўна Марачкоўская запэўніла: так, чытаюць. Самыя актыўныя хлопчыкі і дзяўчынкі выходзяць за межы школьнай праграмы. Дзеці любяць кнігі пісьменніцы і паэткі Раісы Баравіковай, дзіцячай пісьменніцы і настаўніцы пачатковых класаў Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, пісьменніка і лаўрэата шматлікіх літаратурных прэмій Уладзіміра Ліпскага.
Бібліятэкары раяць пачытаць беларускамоўны пераклад кнігі ўкраінскай пісьменніцы Анастасіі Валхоўскай «Чарнічны мішка. Каляндар летуценнікаў». Гэта добрая і займальная казка пра хлопчыка і яго новага сябра – медзведзяня незвычайнага колеру, якое з’явілася з кнігі і з цікаўнасцю знаёміцца з нашым светам.
У кніжным фондзе Верхня-дзвінскай бібліятэчнай сістэмы шмат цікавых твораў на роднай мове: класічныя і сучасныя, для дарослых і дзяцей, ад мясцовых аўтараў і пераклады; у самых розных жанрах. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі да XXVIII Дня беларускага пісьменства падрыхтавалі выставу-прагляд «З вытокаў беларускай пісьменнасці», якая прадстаўляе наведвальнікам найбольш цікавыя кнігі і запрашае часцей чытаць па-беларуску. Як абвяшчае дэвіз свята: «Слова аб’ядноўвае». Мова – гэта сэрца народа, і кожны з нас павінен ведаць і захоўваць яе для наступных пакаленняў.
Алёна МАРОЗ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *