Тэма тыдня

Тема недели

Прэзідэнты Беларусі і Расіі ўзгаднілі ўсе 28 саюзных праграм, якія будуць разгледжаны на ўзроўні ўрадаў дзвюх краін у Мінску, пасля чаго будуць вынесены на пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета СД, якое плануецца правесці да канца бягучага года. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве.
Паводле яго слоў, гэтыя праграмы нацэлены на ўніфікацыю заканадаўства Беларусі і Расіі ў розных галінах эканомікі, на выраўноўванне ўмоў дзейнасці суб’ектаў гаспадарання дзвюх краін, пабудову адзіных фінансавых і энергетычных рынкаў, транспартнай прасторы, фарміраванне і рэалізацыю агульнай прамысловай і сельскагаспадарчай палітыкі.
Ад паставак энерганосьбітаў да сацгарантый
«Каб не пераказваць змест разгле-джаных дакументаў (яны будуць абнародаваны, гэта не сакрэт), вылучу самае галоўнае ў іх. Гэта роўныя правы для суб’ектаў гаспадарання нашых краін. Тыя самыя роўныя ўмовы, аб неабходнасці якіх розныя прадстаўнікі Беларусі, у тым ліку я як Прэзідэнт, гаворым на працягу многіх гадоў. Гэта аснова асноў. Мы – паўнапраўныя партнёры», – канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што для ўсіх кампаній на рынках Беларусі і Расіі павінна быць сумленная канкурэнцыя: «У саюзных праграмах дакладна прапісаны механізмы развіцця адзінай эканамічнай прасторы: фарміраванне аб’яднаных галіновых рынкаў, рэалізацыя гарманізаванай фінансавай, падатковай, крэдытнай, цэнавай, гандлёвай палітыкі».
У саюзных праграмах, паводле слоў Прэзідэнта, таксама закладзены вырашэнне праблемы паставак у Беларусь энерганосьбітаў, рост аб’ёму транспартных паслуг, фінансаванне новых інвестыцыйных праектаў, выхад на адзіныя прынцыпы рэалізацыі аграрнай і прамысловай палітыкі, павышэнне ўзроўню ўзаемных сацыяльных гарантый для грамадзян дзвюх краін.
Ён адзначыў, што на перагаворах удалося дасягнуць узаемаразумення па ўсіх асноўных напрамках.

Паглыбленне інтэграцыі з Расіяй – дзейсны адказ нядобразычліўцам
Саюзная дзяржава – гэта ўнікальнае інтэграцыйнае аб’яднанне, развітое па ўсіх напрамках. «Нас часта абвінавачваюць у тым, што Саюзная дзяржава – толькі палітычны праект. Не, гэта ўнікальнае інтэграцыйнае аб’яднанне, развітое па ўсіх напрамках, і ў палітыцы таксама – вазьміце наш ваенна-палітычны саюз, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Падкрэслю: жыццё пераканаўча даказвае, што ўсё, што мы робім, накіравана на карысць і канкрэтныя патрэбнасці нашых людзей».
Прэзідэнт адзначыў, што беларусы і расіяне не адчуваюць сябе чужымі ў абедзвюх краінах, могуць свабодна перамяшчацца, атрымліваць адукацыю, працаўладкоўвацца: «Гэта дарагога варта. Прычым людзі ўпэўнены, што гэта само сабой зразумела, што так было заўсёды. Гэта і ёсць найлепшы доказ жыццяздольнасці нашага саюза. Я абсалютна перакананы, што паглыбленне інтэграцыі, нарошчванне разнапланавага ўзаемадзеяння – самы паказальны, дзейсны адказ усім нашым нядобразычліўцам. Разам мы толькі мацнейшыя».
Нарошчваць сумеснае процідзеянне агульным пагрозам
Кіраўнікі дзяржаў у час перагавораў, акрамя паглыблення інтэграцыі паміж краінамі, дэталёва абмеркавалі і актуальныя міжнародныя праблемы, адносіны з суседнімі краінамі і аб’яднаннямі. Падрабязна спыніліся на абстаноўцы ў зонах нестабільнасці, перш за ўсё, у Афганістане, з пункту гледжання пагроз для бяспекі Саюзнай дзяржавы.
«У гэтым кантэксце першачарговая важнасць – ажыццяўленне ўсебаковай бяспекі нашых краін і АДКБ у цэлым. Адзіную пазіцыю па гэтым пытанні мы ўсе разам зацвердзім у ходзе маючых адбыцца мерапрыемстваў у Душанбэ (самітаў АДКБ і ШАС. – Заўвага БЕЛТА). Нават мы, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы – далёка ад тэатра ваенных дзеянняў, адчулі на сабе наступствы афганскага крызісу. Паглядзіце, што робіцца з бежанцамі на нашых граніцах, як паводзіць сябе «прагрэсіўны» Захад. Больш таго, пастаянна ўжо бразгаючы зброяй», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
У гэтым кантэксце лідары закранулі тэму саюзных ваенных вучэнняў «Захад-2021». «Сумеснае процідзеянне агульным выклікам і пагрозам будзем толькі нарошчваць, – заявіў Прэзідэнт. – І тут не трэба крычаць, што мы праводзім гэтыя вучэнні. У нас ёсць армія, сумесная групоўка на заходнім напрамку. Яе трэба абучаць ваеннаму рамяству, мы нічога выключнага не робім».
Аб «паглынанні» Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Маскве выказаўся аб укідах пра паглынанне Беларусі Расіяй.
«Далікатна Прэзідэнт Расіі не сказаў аб розных разважаннях, што тут хтосьці кагосьці паглыне і гэтак далей. Павінен сказаць, што мы гэтай хваробай і не хварэлі з Прэзідэнтам Расіі. Калі хтосьці гэтым хварэў, можам падлячыць», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
У той жа час кіраўнік дзяржавы адзначыў, што кіраўніцтва абедзвюх краін бу-дзе рабіць захады выключна ў інтарэсах народаў. Калі Беларусі і Расіі спатрэбяцца больш цесныя адносіны, гэта будзе зроблена імгненна, як толькі прагучаць запыты грамадзян, заявіў Прэзідэнт.
Пытанні паглыблення палітычнай інтэграцыі Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не абмяркоўваліся. «Мы зыходзім з таго, што нягледзячы на ўсю высакароднасць гэтай мэты – палітычнай інтэграцыі – трэба спачатку стварыць эканамічны базіс, аснову, фундамент для таго, каб рухацца далей», – заявіў беларускі лідар.
Цана на газ для Беларусі ў 2022 годзе захаваецца на ўзроўні бягучага года
«Па выніках працяглых дыскусій удалося выпрацаваць узаемапрымальныя падыходы па газавай тэматыцы. Цана для Беларусі на расійскі прыродны газ на 2022 год захаваецца на ўзроўні бягучага года. Пры гэтым да 1 снежня 2023 года будзе падпісаны дакумент па стварэнні аб’яднанага рынку газу ў рамках Саюзнай дзяржавы», – сказаў Прэзідэнт Расіі.
Акрамя таго, паводле яго слоў, прадугледжана заключэнне дагавора аб аб’яднанні рынкаў нафты і нафтапрадуктаў, а таксама дагавора аб адзіным рынку электраэнергіі.
Кіраўнік беларускай дзяржавы ў сваю чаргу дапоўніў адказ расійскага лідара: «Што датычыцца крэдытнай падтрымкі… Зноў Уладзімір Уладзіміравіч не сказаў, але я павінен прызнацца, што я прасіў яго аб тым, што нам не патрэбны новыя крэдыты, калі мы ад атамнай станцыі, на якую нам выдзелены пэўны крэдыт (гэта практыка Расійскай Федэрацыі ва ўсім свеце), чагосьці сэканомім, я яго папрасіў: ты мне аддай гэту эканомію як крэдыт. Адказ быў такі: падумаем, нас гэта задавольвае, калі будуць добрыя, выгадныя праекты для Беларусі і Расіі», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Аб адзінай валюце Саюзнай дзяржавы
Беларусі і Расіі пакуль рана пераходзіць да адзінай валюты.
«Пытанне не ў тым, што Пуцін або Лукашэнка тармозяць гэтыя працэсы. Калі мы вывучалі гэту праблему, тады Цэнтральны банк Расіі і наш Нацыянальны банк у адзін голас папрасілі нас да гэтага пытання пакуль не падыходзіць. Яны заявілі, што ні яны, ні нашы краіны не гатовы да гэтага», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым Прэзідэнт не стаў выключаць, што ў будучым да гэтага пытання краіны могуць вярнуцца. «Пытанне не ў валюце. Пытанне заўсёды ў нас упіралася ў адзіны эмісійны цэнтр. Вось тут ёсць пэўныя праблемы», – растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
Што краіны пакуль не гатовы пераходзіць да адзінай валюты, лічыць і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Паступовае вырашэнне гэтых пытанняў, паводле яго слоў, закладзена ў саюзныя праграмы. «Нам трэба вельмі акуратна дзейнічаць, аналізаваць плюсы і мінусы, станоўчыя і адмоўныя прыклады нашых суседзяў», – рэзюмаваў Прэзідэнт.
По матэрыялах СМІ и БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *