Станоўчая дынаміка захоўваецца

Райисполком

Заслухаўшы інфармацыю намесніка старшыні райвыканкама А. А. Барздыка аб выніках работы эканомікі раёна за студзень-май, раённы выканаўчы камітэт адзначыў, што станоўчая дынаміка развіцця народна-гаспадарчага комплексу захоўваецца.


Рэнтабельнасць продажаў у прамысловасці склала 12,1% пры заданні 11%, у сельскай гаспадарцы — 18,5% пры заданні 10%. Прадпрыемствамі выраблена прамысловай прадукцыі на суму 186,3 млрд рублёў, або 265,6% да адпаведнага перыяду мінулага года.
Сярэднемесячная заработная плата за студзень-красавік склала 2433,6 тысячы рублёў, у тым ліку за красавік — 2577,1 тысячы рублёў (322 долары ў эквіваленце).
Аднак 9 асноўных прагнозных паказчыкаў не выкананы. Сярод іх: па ўдзельнай вазе адгружанай інавацыйнай прадукцыі, па ўводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў, па вытворчасці сельгаспрадукцыі, па інвестыцыях у асноўны капітал і іншыя.
КУП «Верхнядзвінскі завод сталярных вырабаў» за 5 месяцаў не прыступіла да выканання задання па адгрузцы інвестыцыйнай прадукцыі. Па стану на 1 мая са стратамі спрацавалі тры прадпрыемствы: ДРУВП ЖКГ, УП «Верхнядзвінскае ПМС», УП «Верхнядзвінская ПМК-44».
На ўзровень мінулага года не выйшлі ААТ «Нурава» і КУВСП «Верхнядзвінскі».
Раённы выканаўчы камітэт абавязаў кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый забяспечыць выкананне Рэгіянальнай праграмы інвестыцыйнага і інавацыйнага развіцця Віцебскай вобласці на 2011-2015 гады з улікам мерапрыемстваў, не рэалізаваных у мінулым годзе.
Намеснікі старшыні, кіраўнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама павінны забяспечыць кантроль за выкананнем прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна: безумоўным выкананнем задання па росту заработнай платы; узяць пад асабісты кантроль рэалізацыю ўсіх інвестыцыйных праектаў; забяспечыць уцягненне ў гаспадарчы абарот аб’ектаў нерухомасці, якія не выкарыстоўваюцца.
Дырэктару завода сталярных вырабаў трэба ўнесці прапановы па выпуску новых (інавацыйных) відаў прадукцыі; дырэктару льнозавода — знізіць запасы гатовай прадукцыі да ўзроўню не больш 30% да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах па стану на 1 ліпеня 2012 года; старшыні праўлення райпо — выканаць даведзенае заданне па рознічнаму тавараабароту па выніках першага паўгоддзя.
Райсельгасхарчу, кіраўнікам сельгасарганізацый неабходна забяспечыць тэхнічнае перааснашчэнне (рэканструкцыю, капітальны рамонт з мадэрнізацыяй) 15 малочнатаварных ферм, павысіць да 90 працэнтаў таварнасць малака.
Кіраўнікі ААТ «Баліны», СП «Лявонішана», ААТ «Прудзінкі», лясгаса, СП «Каханавічы», ААТ «Сакалоўшчына», ААТ «Шайцерава», СП «Асвейскі», СП «Боркавічы» павінны па выніках першага паўгоддзя знізіць пратэрмінаваную дэбіторскую запазычанасць, а кіраўнікі ААТ «Антонава-Агра», ААТ «Баліны», райпо, ААТ «Бялькоўшчына», ААТ «Інвет» — пратэрмінаваную крэдыторскую. Прычым некаторыя з гэтых прадпрыемстваў маюць як дэбіторскую, так і крэдыторскую запазычанасцi.

Супраць злачыннасці, правапарушэнняў і п’янства

Разгледжана таксама пытанне «Аб мерах, накіраваных на папярэджанне карупцыйных праяў і рэалізацыю мерапрыемстваў па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, п’янства, сямейных праблем, падлеткавай злачыннасці».
З даклада начальніка аддзела ўнутраных спраў Д. В. Неспляка вынікае, что за пяць месяцаў бягучага года на тэрыторыі раёна ўзровень злачыннасці знізіўся на 16 працэнтаў. Не зарэгістравана забойстваў, наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў, разбояў, вымагання, рабаўніцтва. Разам з тым, колькасць крадзяжоў застаецца на ўзроўні 2011 года. Найбольш крымінальнымі з’яўляюцца Боркавіцкі і Бялькоўшчынскі сельсаветы.
У выніку дарожна-транспартных здарэнняў загінулі два чалавекі, на пажарах — чатыры.
Раённы выканаўчы камітэт абавязаў начальніка міліцыі сумесна са старшынямі Боркавіцкага і Бялькоўшчынскага сельвыканкамаў у тэрмін да 1 студзеня 2012 года правесці комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы і папярэджанні злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў на тэрыторыях дадзеных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Неабходна штоквартальна паведамляць у газеце «Дзвінская праўда» і па раённаму радыё інфармацыю аб крадзяжах маёмасці грамадзян шляхам свабоднага доступу злачынцаў да маёмасці, аб паслугах, якія аказваюць грамадзянам і арганізацыям раёна супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС.
Трэба павысіць эфектыўнасць рэйдаў па кантролі за захаваннем Правілаў гандлю ў частцы продажу непаўналетнім алкагольных напояў і па выяўленні асоб, якія падштурхоўваюць падлеткаў да антыграмадскіх паводзін, ініцыіраваць правядзенне выязных судоў па накіраванні на прымусовае лячэнне грамадзян, хворых на хранічны алкагалізм, па абмежаванні ў дзеяздольнасці злоўжываючых спіртнымі напоямі.
Прапанавана штоквартальна хадайнічаць перад райвыканкамам, кіраўнікамі працоўных калектываў аб заахвочванні членаў добраахвотных дружын, старэйшын, старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у барацьбе з п’янствам і алкагалізмам, незаконным абаротам алкагольнай прадукцыі.
Пэўныя задачы пастаўлены і перад іншымі структурамі. Так, упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне прапанавана сумесна з рэдакцыяй газеты «Дзвінская праўда» інфармаваць насельніцтва аб парадку пастаноўкі на ўлік беспрацоўных, магчымасці прафесійнага навучання, перанавучання, перасялення, браніравання рабочых месц для працаўладкавання сацыяльна неабароненых грамадзян, у тым ліку вызваленых з месц пазбаўлення волі і тых, хто вяртаецца з лячэбна-працоўных прафілакторыяў.
Сельвыканкамы абавязаны да 1 жніўня бягучага года прывесці дзейнасць добраахвотных дружын у адпаведнасць з пастановай Саўміна Рэспублікі Беларусь № 1354, а кіраўнікі лясгаса, ДРСУ № 143, хлебазавода, масласырзавода, райкамунгаса, РВУ «Верхнядзвінскрайгаз» — забяспечыць асабістае страхаванне членаў добраахвотных дружын на другое паўгоддзе 2012 года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *