Для верхнядзвінскіх аграрыяў год выдаўся плённым

Актуально Жизнь сельских Советов

Пераможцы абласнога спаборніцтва на ўборцы ўраджаю (злева направа): дырэктар ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод» В. І. Губанаў, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама А. В. Гарбуль, дырэктар ААТ «Шайцерава» М. П. Гумнянкоў, камбайнер ААТ «Шайцерава» Д. В. Ясюкевіч і механізатар ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод» А. В. Цвяцінскі.

 

Плённым стаў сёлетні сельскагаспадарчы год для верхнядзвінскіх хлебаробаў. Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я, атрыманы добрыя ўраджаі збожжа, рапсу, іншых культур, дасягнуты дастойныя паказчыкі па вытворчасці малака і мяса.
У абласным спаборніцтве Верхнядзвінскі раён заняў першае месца на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур сярод раёнаў другой групы. У намінацыі «Сярод аграпрамысловых аб’яднанняў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур» першае месца заваявала ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод». Сярод сельскагаспадарчых арганізацый першай групы на ўборцы збожжа другое месца ў ААТ «Шайцерава».
Першыя месцы ў сваіх намінацыях занялі старшы камбайнер ААТ «Шайцерава» Дзяніс Ясюкевіч і трактарыст-машыніст ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод» Арцём Цвяцінскі. Адзначана плённая праца на жніве шэрагу іншых гаспадарак і асобных работнікаў.
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета не будзе традыцыйнага маштабнага раённага святкавання. Але працаўнікі вёскі атрымаюць шматлікія віншаванні ад удзячных землякоў за іх нялёгкую, добрасумленную і такую патрэбную ўсім нам працу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *