Лепшыя ў рэспубліцы

Жизнь сельских Советов

Наш раён выйшаў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва сярод раёнаў Віцебскай вобласці па нарыхтоўцы травяных кармоў у 2010 годзе.

На Верхнядзвіншчыне пастаянна вядзецца мэтанакіраваная і эфектыўная работа па корманарыхтоўцы: ад гэтага паказчыка залежыць лёс асноўнай галіны раёна — жывёлагадоўлі. У мінулым годзе, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, удалося не толькі нарыхтаваць кармы, але і забяспечыць іх якасць і высокія пажыўныя вартасці. На адну ўмоўную галаву нарыхтавана 30,3 цэнтнера кармавых адзінак, у тым ліку 29,2 цэнтнера — травяных кармоў. Усяго ў пераразліку на кармавыя адзінкі назапашана 98,3 тысячы тон кармоў, у тым ліку травяных — 80,1 тысячы.

За перамогу ў рэспубліканскім спаборніцтве Верхнядзвінскі раён узнагароджаны Ганаровым дыпломам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і грашовай прэміяй у памеры 50 млн рублёў.

С. АЛЯКСАНДРАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *