Раённым выканаўчым камітэтам разгледжана пытанне «Аб захаванні суб’ектамі гаспадарання раёна Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пітным водазабеспячэнні».
Як вынікае з інфармацыі начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В. К. Булаўскага і Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна І. К. Мусінавай, водакарыстальнікамі праводзіцца пэўная работа па выкананню воднага заканадаўства. Дазвол на водакарыстанне атрымалі 24 суб’екты гаспадарання з 26, якія ажыццяўляюць спецыяльнае карыстанне вадой. Не ўстаноўлена выпадкаў забруджвання падземных вод хімічнымі і іншымі забруджваючымі рэчывамі. Пачата работа па праектаванню і ўстанаўленню другой і трэцяй зон санітарнай аховы падземных крыніц пітнога водазабеспячэння. У мінулым годзе дасягнута эканомія артэзіянскай вады на 224,8 тысячы кв. метраў у параўнанні з пачаткам пяцігодкі.
Аднак у важнейшых пытаннях забеспячэння спажыўцоў вадой, гарантаванасці яе бяспекі ёсць упушчэнні. На якасць падземных вод істотна ўплывае санітарна-тэхнічны стан водазаборных тэрыторый. На пасяджэнні былі прадэманстраваны здымкі, дзе бачны антысанітарны стан асобных наземных павільёнаў. Яны захламлены, не маюць акон і дзвярэй, даху. Да пультаў кіравання маюць доступ староннія асобы. Агаро-джы зон строгага рэжыму паўсюдна патрабуюць замены або рамонту.
З 217 артсвідравін, якія стаяць на ўліку, 27 маюць патрэбу ў тампанажы, на неабходныя работы не складзена праектна-каштарысная дакументацыя. Двое суб’ектаў гаспадарання не маюць дазволу на карыстанне вадой.
Райвыканкам патрабаваў ад кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў незалежна ад форм гаспадарання распрацаваць праекты зон санітарнай аховы крыніц і сістэм пітнога водазабеспячэння і абазначыць іх на картах сельгас-угоддзяў. Неабходна тэрмінова адрамантаваць наземныя павільёны, навесці каля іх парадак, агарадзіць зоны строгага санітарнага рэжыму артсвідравін, захоў-ваць устаноўлены парадак карыстання імі. Прадугледжана ўстанавіць на свідравіны апаратуру рэгулявання ўзроўню вады ў вежах, з мэтай эканоміі рэсурсаў не дапускаць нерацыянальнага расходавання вады. Неабходна арганізаваць вытворчы лабараторны кантроль якасці водаправоднай вады.
Інспекцыі прыродных рэсурсаў і РЦГЭ прапанавана ўзмацніць кантроль за аховай водных рэсурсаў і якасцю пітной вады, правесці інвентарызацыю крыніц пітнога водазабеспячэння і наладзіць іх улік.
Водакарыстальнікі абавязаны мець дазвол на спецыяльнае водакарыстанне.
18/05/2011