Лес сёлета багаты на ягады, добра ўрадзілі лісічкі, і не дзіўна, што многія жыхары раёна праводзяць пад шатамі соснаў, бяроз свой вольны час. «Ціхае паляванне» на свежым паветры дорыць здароўе, узнімае настрой. Ды і для сямейнага бюджэту здадзеная пара вёдзер чарніц — нядрэннае сілкаванне.
Толькі забываем мы іншы раз, што небяспека можа падпільноўваць ягадніка-грыбніка пад любым кустом, сярод густога імху. Змеі! З імі не жартуюць. У нашых мясцінах водзяцца толькі вужы, мядзянкі і гадзюкі. Першыя два віды практычна бясшкодныя, а вось калі гадзюка цапне — без медыцынскай дапамогі не абыйсціся. Давялося неяк убачыць нагу знаёмага хлопца, да якой «прыклалася» змяя. Ну чыстае бервяно сінюшнага колеру!
Што ж рабіць, калі «спатканне» з кусачым гадам адбылося? Перш за ўсё, выціснуць яд з ранкі, апрацаваць яе антысептычнай вадкасцю. Жгут накладаць усё ж не рэкамендуецца. А пакуль пацярпеўшы не трапіць у медустанову, яму трэба як мага больш піць.
У нашым раёне пакусаных га-дзюкамі пакуль не зарэгістравана.
-А вось на Браслаўшчыне, — паведаміла галоўны санітарны ўрач Верхнядзвінскайга раёна І. К. Мусінава, — становішча іншае, ёсць пацярпеўшыя ад змей. Нашым медыкам, якія загадзя падрыхтаваліся да сезону, нават давялося падзяліцца сывараткай (проціяддзем) з браслаўскімі калегамі.