Тысячны намалот — у Валерыя Бурака

Актуально Общество

На днях віншаванні з тысячным намалотам прымаў прудзінкаўскі маладзёжны экіпаж у складзе С. Гапановіча і А. Пілюшына, а ўчора стала вядома імя яшчэ аднаго камбайнера, дасягнуўшага гэтага рубяжу. Ім стаў Валерый Аляксандравіч Бурак з ААТ «Шайцерава».

В. А. Бурака (у цэнтры) павіншавалі (справа налева) першы намеснік старшыні райвыканкама У. У. Быкаў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А. У. Зуй, старшыня Шайцераўскага сельвыканкама Т. А. Разумная, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Н. М. Міклушонак.

Павіншаваць камбайнера-тысячніка прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама У. У. Быкаў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А. У. Зуй, а таксама старшыня Шайцераўскага сельвыканкама Т. А. Разумная і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Н. М. Міклушонак. Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт гаспадаркі адзначылі хлебароба граматай і грашовай прэміяй.
Як прызнаецца сам Валерый Аляксандравіч, уборачная выдалася нялёгкай. І надвор’е падводзіла, і палегласць пасеваў вялікая. Але, аналізуючы ўсе ўборачныя, у якіх удзельнічаў, заўважае, што ўраджайнасць з кожным годам павялічваецца, у чым заслуга агранамічнай службы і ўсіх спецыялістаў гаспадаркі.
Працуе Валерый Аляксандравіч адзін, без памочніка. Аднак тэхніку мае надзейную, добрую, сур’ёзных паломак не было. А калі што, дапамагае інжынерная служба.
А самую надзейную падтрымку хлебароб-тысячнік атрымлівае з боку сям’і. Дома за яго перажываюць жонка і трое дачок. Яны разумеюць, што час зараз напружаны і патрабуе ад людзей поўнай аддачы сіл.
Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



1 комментарий по теме “Тысячны намалот — у Валерыя Бурака

  1. С заслуженной победой! В Витебском вестнике вчера был репортаж о лидерах жатвы, в том числе и наших хлопцах. Молодцы!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *