Важкая дапамога

Актуально Общество

 

Ва ўрочышча Падзаломы ПВУП «Вужыца» мы прыехалі да камбайнера Уладзіміра Лівінёнка. Разам з іншымі хлебаробамі ён заняты на ўборцы ячменю. Пяты сезон Уладзімір Уладзіміравіч, які з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, дапамагае гаспадарцы падчас уборачнай. І сёлета, як і ў мінулым годзе, — яе лідар. Усяго некалькі тон аддзяляюць камбайнера ад тысячнага намалоту. Сёння ён мае трэці паказчык у раёне пасля маладзёжнага экіпажа з ААТ «Прудзінкі» і Валерыя Аляксандравіча Бурака з ААТ «Шайцерава», які ўжо таксама намалаціў тысячу тон. Магчыма, калі матэрыял выйдзе ў друк, доўгачаканы тысячны паказчык будзе дасягнуты і ім.
З уборкай азімай пшаніцы тут ужо справіліся, дзяржзаказ выканалі. Цяпер прыступілі да ячменю. З пасеяных 472 гектараў убралі 150. Задзейнічана 6 камбайнаў, на якіх, акрамя Уладзіміра Лівінёнка, працуюць Мікалай Торчык, Дзмітрый Сіманенка, Аляксей Прошка, Юрый Лешчык і Фёдар Дарожка. На адвозцы разам з работнікамі гаспадаркі Аляксандрам Булаўскім (які, дарэчы, лідзіруе сярод вадзіцеляў на адвозцы намалочанага зерня), Міхаілам Ламінскім, Аляксеем Ламінскім шчыруюць памочнікі з ПМК Міхаіл Качан і ААТ «Нафтан» Віктар Карашкевіч.
На сушылцы з зернем новага ўраджаю спраўляюцца аператары Аляксандр Кудакоў і Андрэй Лапо.
Пры спрыяльным надвор’і завяршыць уборку ў гаспадарцы плануюць да 15 жніўня.
Анна ЗІМАЦКАЯ. Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *