Да Дня беларускага пісьменства ў Верхнядзвінскай бібліятэцы адкрылася выстава

Память

Традыцыйна свята Дня беларускага пісьменства праводзіцца ў гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў. У гэтым годе цэнтрам святкавання стане Добруш – горад, у якім у 1870 годзе была заснавана першая ў Беларусі папяровая фабрыка.

Ураджэнцам Добрушскага краю з’яўляецца класік нацыянальнай літаратуры – пісьменнік, сцэнарыст і драматург Іван Шамякін.
Цэнтральная раённая бібліятэка імя Тараса Хадкевіча з нагоды свята зрабіла выставу «Жыве ў вяках беларускае слова». На ёй прадстаўлены кнігі пра знакамітых заснавальніках беларускага пісьменства і кнігадрукавання Францыска Скарыну, Сімяона Полацкага, Еўфрасінню Полацкую.
Асобны стэнд распавядае пра гісторыю святкавання Дня беларускага пісьменства, знаёміць с творамі пісьменнікаў добрушскай зямлі Івана Шамякіна, Уладзіміра Гаўрыловіча, Паўлюка Пранузы, Леаніда Гаўрылкіна.
На выставе таксама прадстаўлены і навінкі кнігадрукавання, серыі кніг Анатоля Бернацкага «Удивительные и невероятные судьбы», кніга «Геноцид беларусского народа», дзве кнігі «Летапіс Вялікай Айчыннай вайны».
Матэрыялы выставы даюць магчымасць чытачам грунтоўна папоўніць свае веды пра навінкі кнігадрукавання, пазнаёміцца з гісторыяй пісьменства Беларусі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *