Сустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі

Актуально

У Полацкай сельскай выбарчай акрузе №24, куды ўваходзіць і наш раён, зарэгістраваны чатыры кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Сустрэча кандыдата ў дэпутаты з калектывам цэнтральнай раённай бальніцы.

Адзін з іх — Васіль Парфёнавіч Папко, у падтрымку якога ўжо сабрана звыш 5 тысяч галасоў, — днямі наведаў наш раён, дзе сустрэўся з калектывамі цэнтральнай раённай бальніцы і філіяла «Верхнядзвінскі хлебазавод».
Расказваючы аб сабе, ён адзначыў, што пасля заканчэння сельскай школы прайшоў тэрміновую службу ў пагранічных войсках, паспяхова скончыў вышэйшую Чырвонасцяжную школу КДБ, звыш 30 гадоў служыў у органах дзяржбяспекі. Мае званне палкоўніка, займае пасаду намесніка начальніка ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці.
Па роду службовай дзейнасці, валодаючы абстаноўкай у сферы нацыянальнай бяспекі, кандыдат у дэпутаты сваімі задачамі бачыць садзейнічанне ўдасканаленню заканадаўчай базы па барацьбе з карупцыяй, тэрарызмам і арганізаванай злачыннасцю, умацаванне грамадскай бяспекі.
Блізкім Васілю Парфёнавічу з’яўляецца здаровы лад жыцця, таму ў сваім выступленні ён адзначыў неабходнасць сумеснымі намаганнямі дзяржавы і грамадства паставіць бар’ер распаўсюджванню п’янства.
-У выпадку абрання мяне дэпутатам, спадзяюся, што мае веды, вопыт прафесійнай дзейнасці будуць запатрабаваны для вырашэння асноватворных задач, якія стаяць перад нашай дзяржавай у сучасных умовах, — падкрэсліў Васіль Парфёнавіч. — А мая практычная работа пры вырашэнні агульнадзяржаўных задач будзе непарыўна звязана з аказаннем дапамогі і далейшым развіццём нашай акругі, вырашэннем праблем яе жыхароў.
Напрыканцы сустрэчы В. П. Папко заклікаў прысутных прыйсці 23 верасня на выбары і прагаласаваць за дастойнае жыццё для сябе і будучага пакалення.
Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фото аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *