Паважаныя жыхары раёна!
Віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
15 сакавіка – асаблівая дата для нашай дзяржавы. У гэты дзень мы адзначаем прыняцце свайго Асноўнага Закона. Ён стаў надзейным падмуркам для развіцця суверэнітэту Беларусі, выяўленнем волі і інтарэсаў народа, сімвалам яго адзінства і згоды.
Канстытуцыя з’яўляецца галоўнай прававой апорай, на якой базіруецца прагрэсіўнае развіццё дзяржавы, ствараецца моцная эканоміка, забяспечваюцца сацыяльная абарона і дабрабыт насельніцтва. Дзякуючы мудрай дзяржаўнай палітыцы мы здолелі захаваць і прымножыць народнае багацце, традыцыі і культурны патэнцыял.
Фарміраванне бяспечнага камфортнага асяроддзя, развіццё духоўнасці, роўнасць перад законам, стандарты дастойнага жыцця, даступнасць сацыяльных даброт – нашы важнейшыя дзяржаўныя заваёвы.
Адстойваючы сваё права на свабоду і мірнае стваральнае жыццё, мы ўдасканальваем дэмакратычныя інстытуты, у фармаце адкрытага дыялогу далучаем грамадства да дзяржаўнага будаўніцтва. Толькі сумеснымі намаганнямі можна вырашыць задачу пабудовы моцнай і незалежнай краіны.
Канстытуцыя дае магчымасць кожнаму чалавеку адчуць сябе патрэбным і значымым для сваёй дзяржавы. Павага да Асноўнага Закона, захаванне закладзеных у яго каштоўнасцей, выкананне грамадзянінам сваіх абавязкаў з’яўляюцца залогам парадку ў грамадстве і агульнага дабрабыту.
Жадаем усім міру і згоды, моцнага здароўя, сямейнага цяпла, новых здабыткаў у працы дзеля ўмацавання нашай Радзімы.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.