Учора, 15 кастрычніка, адноўлены рух на беларуска-латвійскай мяжы праз мытны пункт пропуску «Грыгароўшчына».
Перасякаць тут дзяржаўную мяжу зноў могуць транспартныя сродкі ўсіх відаў — як легкавыя, так і грузавыя, а таксама аўтобусы. Гэта датычыцца і фізічных асоб — пешаходаў.
Між тым рэканструкцыя ПП «Грыгароўшчына» працягваецца. Прыведзены ў парадак і задзейнічаны пакуль 6 транспартных палос. Яны ў перспектыве будуць толькі ўязнымі. Столькі ж палос на выезд з Рэспублікі Беларусь яшчэ трэба пабудаваць.
Абсталявана 8 новых модуляў для работы службаў, якія забяспечваюць і кантралююць рух праз мяжу. Два модулі на ўездзе і выездзе -пункты пропуску. У астатніх працуюць мытнікі, пагранічнікі і работнікі транспартнай інспекцыі.
Пасля ўвядзення ў эксплуатацыю адміністрацыйнага будынка модулі будуць выкарыстоўвацца для мытнага афармлення легкавога транспарту.
Людміла АРЛОВА.