Цэлы год з «экстра»

Общество

Восенню — ведае кожны гаспадар — не толькі работ восем, але і змен надвор’я не менш. Вераснёўскія сонечныя дзянькі хутка мяняюцца на дажджлівыя і непагодлівыя, трава і лісце пачалі жухнуць, а значыць, жывёле самы час перабірацца на фермы. У ААТ «Шайцерава» аб пераводзе на зімова-стойлавае ўтрыманне статку паклапаціліся зага-дзя. На МТФ «Шайцерава», разлічанай на 400 галоў, жывёла ўжо «зімуе». За суткі тут атрымліваюць 7 тон малака. І, што адметна, гатункам «экстра». Малочна-таварная ферма выглядае так, быццам там толькі што скончаны рамонт. Памяшканні прадэзінфіцыраваны, пабелены, з чыстым паветрам, словам, як новыя. Хаця рэканструкцыя фермы праведзена тры гады таму. Адметна, што шайцераўцы атрымліваюць «экстра» не толькі ў пашавы перыяд, але і з пераходам на стойлавае ўтрыманне. Сакрэт высокіх надояў — у кармавым рацыёне і трохразовым даенні. -Рацыёны прадуманы такім чынам, каб пазбегнуць рэзкіх перападаў у кармленні пры пераводзе жывёлы з пашаў на фермы. Першапачаткова дабаўляем у рацыёны зялёную масу, — расказвае галоўны заатэхнік С. П. Судакова. — Пасля плаўна зялёную масу выводзім з кармавога стала. Дабаўляем спецыяльныя канцэнтраты з высокім утрыманнем пратэіну (К-61) і мінеральныя дабаўкі, макра- і мікраэлементы. Атрыманне «экстра»-малака абумоўлена зладжанай работай усіх жывёлаводаў гаспадаркі. Вет-урачы паставілі за мэту загадзя выяўляць і лячыць хваробы. Асабліва так званыя «скрытыя» мастыты, каб не дапусціць крытычнай формы захворвання, якая цяжка паддаецца лячэнню. Рагулі на ферме падзелены па трох групах, кожная з якіх мае дзве падгрупы. Ад кожнай групы («Шайцерава»-1, 2 і 3) з пачатку года атрымана 5174, 5915 і 5356 кілаграмаў малака на карову адпаведна. Ферму абслугоўваюць 9 даярак (6 асноўных і 3 падменныя) і 6 жывёлаводаў. І хаця дзейнічае кормараздатчык, а гной выдаляецца аўтаматычна, работы ўсім хапае. Тры разы на дзень гной вывозіцца на палі, дзе закладваецца ў бурты. Уся жывёла пранумеравана, вядзецца персаніфіцыраваны ўлік кожнай рагулі, дзякуючы якому можна атрымаць звесткі аб яе «бацьках», кармавым рацыёне, хваробах, ацёлах і многае іншае. Каторы ўжо месяц запар шайцераўцы трымаюць першынство па надоях у вобласці. Аператар МТФ «Ляшчылава» Галіна Сарокіна заняла першае месца па вы-ніках за жнівень. Жанчына адзначана Падзякай абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні, абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК і грашовай прэміяй. Другое месца прысуджана ферме «Ляшчылава». Калектыў адзначаны Дыпломам абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні, абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК і грашовымі прэміямі. З працоўнай перамогай іх павіншавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А. У. Зуй.

Ксенія ЯРАШЭВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *