Народнае аматарскае аб’яднанне нацыянальнай кухні, фальклору і гульні «Расіца» Бігосаўскага СДК стала лаўрэатам абласнога свята аматарскіх аб’яднанняў «Яблычны фэст» . Наведвальнікі свята былі ўражаны выставай-прэзентацыяй бігосаўскіх гаспадынек, на якой тыя дэманстравалі стравы, прыгатаваныя па старажытных беларускіх рэцэптах.