Гэта дата мае карані ў глыбокім мінулым. Са старадаўніх часоў 2 лістапада на Беларусі адзначалі Дзяды — дзень успаміну продкаў.
На пачатак лістапада прымеркавалі Дні памяці памерлых і асноўныя хрысціянскія канфесіі. У праваслаўных гэта Дзмітраўская субота напярэдадні Дзімітрыя Салунскага (сёлета гэта 3 лістапада), католікі ж згадваюць памерлых у Задушны дзень, 2 лістапада, пасля ўрачыстасці Усіх Святых. Іх памяці прысвечаны і ўвесь месяц.
Па традыцыі да Дня памяці прыбіраюцца могілкі, наводзіцца парадак на месцах воінскіх пахаванняў, брацкіх магілах. У храмах адбываюцца памінальныя службы.
Фота А. БУБАЛЫ.