Падарунак бібліятэцы

Общество

Амаль на 100 экземпляраў кніг па электраэнергетыцы павялічыўся фонд спецыялізаванай літаратуры ў раённай бібліятэцы.

Кнігі цяпер каштуюць немалых грошай, таму набываюцца ў асноўным тыя, якія карыстаюцца найбольшым попытам чытачоў. Спецыялізаваная літаратура, на жаль, бывае прадстаўлена некалькімі экземплярамі. Праўда, неабходнае выданне можна заказаць, але гэта не зусім зручна па часе.
Верхнядзвінскія студэнты, асаліва завочнікі, якія вывучаюць электраэнергетыку, цяпер задаволены. Да іх паслуг даведачная літаратура, слоўнікі спецыяльных тэрмінаў, багаты вучэбны матэрыял. Шмат карыснага знаходзяць для сябе і спецыялісты-энергетыкі розных галін вытворчасці раёна.
А падараваў калегам магчымасць узбагаціць веды і пашырыць прафесійны кругагляд былы галоўны інжынер Верхнядзвінскага раёна электрасетак Аляксандр Іванавіч Самсонаў, які знаходзіцца цяпер на заслужаным адпачынку. Ён перадаў у ЦРБ сваю багатую хатнюю бібліятэку, палову выданняў якой складала літаратура па электраэнергетыцы.
Л. ФЁДАРАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *