XXX Дзень беларускага пісьменства пройдзе 2–3 верасня ў Гарадку. Праграма свята

Общество

30 жнiўня – 3 верасня 2023 года

XXХ Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя

”Дарога да Святыняў“ з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга

Свята-Духаў кафедральны сабор (г.Мінск) – Святое поле ля в.Загор’е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна – в.Тарасава (Мінскі раён) – г.п.Плешчаніцы, в.Янушкавічы (Лагойскі раён) – Новалукомль (Чашніцкі раён) – Чашнікі – Дуброўна – г.п.Расоны – г.п.Шуміліна, г.п.Обаль (Шумілінскі раён) – г.Гарадок, сталіца ХХХ Дня беларускага пісьменства

2 верасня

11.00-22.00 — ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ (вул.Савецкая):

Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:

”Гарады – сталіцы Дня беларускага пісьменства“ – тэматычныя выставы гарадоў – сталіц Дня беларускага пісьменства,

”Бацькаўшчына. У пошуках страчанага“ – сумесны праект Міністэрства інфармацыі і лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“ У.Ліхадзедава (аб’екты і экспанаты па гісторыі, культуры і традыцыях Беларусі; больш 40 кніг серыі “У пошуках страчанага”, у якіх сабраны матэрыялы па гісторыі і культуры краіны),

”Кнігі і прэса“ – экспазіцыі:

выдавецкіх арганізацый краіны;

ААТ “Белкніга”;

РУП “Белсаюздрук”;

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;

Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”Выдавецкі дом ”Беларусь сегодня“;

РВУ ”Выдавецкі дом ”Звязда“;

РУП “Белпошта”.

 

12.00-18.00 — Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя ”Гарадоцкія чытанні” (УА “Сярэдняя школа № 2 імя А.П.Сабалеўскага г.Гарадка”, Невельская шаша, 16).

 

11.00-20.00 — Фестываль народнай творчасці, паэзіі і фальклору ”Гарадоцкі Парнас“ (гарадскі сквер, вул.Савецкая):

— адкрыты конкурс народнай творчасці “Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?”;

— уручэнне прэміі “Зямляк года Гарадоччыны”;

— акцыя “Чытаем паэму “Тарас на Парнасе” разам…”;

— этнафлэшмоб, прэзентацыя гісторыка-культурнай спадчыны Гарадоччыны;

— час паэзіі “Вераніцынская зорка” (выступленне паэтаў і пісьменнікаў – ураджэнцаў Гарадоцкага раёна – з прэзентацыяй кніг);

— літаратурна-паэтычная імпрэза , прысвечаная Году міра і стварэння “Мір ствараем разам”;

— пленэр юных мастакоў “Па старонках паэмы “Тарас на Парнасе”

— інтэрактыўныя пляцоўкі, розыгрышы, латэрэі, тэматычныя фотазоны;

— выступленні творчых калектываў.

 

11.00-20.00 — Інтэрактыўная пляцоўка ГА “БРСМ” (пляцоўка каля райвыканкама, вул. Пралетарская, 2):

Падвядзенне вынікаў абласнога конкурсу буктрэйлераў “Кніга з экрана” (стварэнне буктрэйлераў на прачытаную паэму К.Вераніцына “Тарас на Парнасе” і іншыя літаратурныя творы славянскіх аўтараў);

Абласны фестываль дзяцей і моладзі “Прастора”:

— абласны конкурс выканаўцаў беларускай песні на вершы беларускіх аўтараў “Спадчына” (дзеці і моладзь);

— літаратурная віктарына для дзяцей і моладзі “Ведаю роднае слова”;

— караоке-марафон “Песня.Бел”;

— выстава фіналістаў Віцебскага абласнога тура рэспубліканскага моладзевага праекта “100 ідэй для Беларусі”;

— абласныя акцыі “Роднае-народнае” і “Ганаруся роднымі сімваламі”;

— стварэнне мурала “Прастора”.

 

14.00-20.00 — Інтэрактыўная пляцоўка Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі “БРПА – тэрыторыя дзяцінства” (вул. Пралетарская, каля гарадскога сквера):

віктарыны, конкурсы, квэсты, спаборніцтвы.

 

11.00-20.00 — Інтэрактыўная пляцоўка ГА “Беларускі саюз жанчын” (вул. Пралетарская, каля райвыканкама):

— чэлендж жаночай паэзіі “У кахання ранейшая сутнасць”;

— моладзевы праект “Казкі ад зайкі”;

— інтэрнэт-акцыя “Чытаем дзецям”.

 

11.00-20.00 — “Наш абавязак – памятаць!”. Выязное мерапрыемства ўстановы “Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны” на базе мабільнага музея з удзелам перасоўнай экспазіцыі (вул. Валадарскага).

 

11.00-20.00 — Пляцоўка рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі “Стужка часу Віцебшчыны” з выязным відэацэнтрам “Думкі ў цэнтры на свяце Дня беларускага пісьменства” (вул. Савецкая).

 

11.00-22.00 — Творчая пляцоўка “Паэтычны партал” (чытанне вершаў навучэнцамі) (гарадскі сквер, вул.Савецкая).

 

11.00-22.00 — Свята славянскіх традыцый “Павятовы горад” (тэматычныя пляцоўкі гарадоў і паселішч Прыдзвіння: Бешанковічы, Сянно, Орша, Лепель, Полацк, Дзісна, Відзы і г.д.) (вул. Савецкая).

 

11.00-22.00 — Пляцоўка Музея беларускага кнігадрукавання (Полацк) (вул. Вароўскага, побач з УК “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”).

 

11.00-22.00 — Выстава і інтэрактыўная праграма Музея гісторыі беларускай літаратуры  “П.Броўка. Маё ХХ стагоддзе” (вул. Вароўскага).

 

11.00-22.00 — Пляцоўка ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” (вул. Вароўскага):

— выстава “Творцы з азёрнага краю”, прымеркаваная да Году міра і стварэння, прысвечаная знакамітым ураджэнцам Віцебшчыны,

— дзіцячая гульневая майстэрня па творы “Тарас на Парнасе”.

 

11.00-17.00 — Абласны конкурс “Мір ствараем разам” сярод маладых аўтараў (да 21 года), прысвечаны Году міра і стварэння (пляцоўка каля райвыканкама, вул. Пралетарская, 2).

 

10.00-12.00 — Паказальныя выступленні (майстар-класы) па спартыўных накірунках: ушу,  мастацкая гімнастыка, каратэ, дартс (спартыўная пляцоўка УА “Сярэдняя школа №1 імя І.Х. Баграмяна г.Гарадка”, вул. Пралетарская, 21).

 

10.00-12.00 — Таварыская сустрэча па міні-футболу сярод дзяцей. Да 100-годдзя з дня нараджэнна ураджэнца г.Гарадка, пісьменніка Хазанскага У.Я. (спартыўная пляцоўка УА “Сярэдняя школа №1 імя І.Х. Баграмяна г.Гарадка”, вул. Пралетарская, 21).

 

11.00-20.00 — “Мой родны кут”. Выстава выкладчыкаў кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава (УК “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”, вул Вароўскага, 3).

 

11.00-20.00 — Выстава “Героі беларускай міфалогіі” (мастак В.Слаук, скульптар А.Шпіца) (УК “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”, вул Вароўскага, 3).

 

11.00-20.00 — “Горад майстроў”. Выстава ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Работа інтэрактыўнай пляцоўкі УА “Нацыянальны тэхнапарк” (вул. Вароўскага).

11.00-20.00 — Выстава метадычных матэрыялаў абласнога этапа Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнага асветніцтва і выхавання” абласнога інстытута развіцця адукацыі (вул. Вароўскага).

11.00-20.00 — “Творчы раўнд. Рамесная карусель”. Выстава народнага клуба ласкутнага шыцця “Рошва“  Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур (УК “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”, вул Вароўскага, 3).

12.00 — Майстар-клас па ласкутным шыцці майстрамі народнага клуба ласкутнага шыцця “Рошва“ Полацкага раённага цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур (УК “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”, вул Вароўскага, 3).

11.00-22.00 — Выстава “Кветкавы карагод” (прэзентацыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) (вул. Вароўскага).

12.00-14.00 — Гала-канцэрт пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” (УК “Гарадоцкі гарадскі Дом культуры”, вул.Пралетарская, 4).

14.00-15-30 — Вечар сямейнага чытання “Бацькоўскі дар” Віцебскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі саюз жанчын” (УА “Сярэдняя школа № 1 імя І.Х.Баграмяна г.Гарадка”, вул. Пралетарская, 21).

16.00 — Круглы стол “Турыстычны патэнцыял Гарадоцкага раёна. Прэзентацыя турыстычнага маршрута “Гарадоцкі Парнас” з удзелам спецыялістаў дзяржаўнай установы “Нацыянальнае агенцтва па турызму” (УК “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”, вул Вароўскага, 3).

17.15 — Эксклюзіўны паказ фільма “На другом берегу” (УК “Культурна-асветніцкі цэнтр”, вул.Ленінская, 4).

18.15-18.30 — Прэзентацыя абноўленага гарадскога сквера (вул. Савецкая).

18.30-18.45 — Рэканструкцыя гістарычных падзей, прысвечаных Году міра і стварэння “Гарадоцкі кірмаш” (вул.Савецкая).

19.05 — Цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXХ Дню беларускага пісьменства (вул. Вароўскага).

19.40 — Урачыстая цырымонія ўскладання кветак да Мемарыяльнага комплексу “Неўміручасць” (плошча імя У.І. Леніна):

Абвяшчэнне мінуты маўчання.

2023 год – 80-годдзе вызвалення Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

20.00–22.00 — УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXХ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА (Галоўная сцэна, плошча імя У.І. Леніна):

Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

3 верасня

9.00 — Святочная служба і запальванне Святога агню ў храме, перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан (Храм Святой Жываначальнай Троіцы, вул.Камсамольская, 14):

Пасадка саду малітвы.

 

11.00-16.00 — ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ (вул.Савецкая):

Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:

”Гарады – сталіцы Дня беларускага пісьменства“ – тэматычныя выставы гарадоў – сталіц Дня беларускага пісьменства;

”Бацькаўшчына. У пошуках страчанага“ – сумесны праект Міністэрства інфармацыі і лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“ У.Ліхадзедава (аб’екты і экспанаты па гісторыі, культуры і традыцыях Беларусі, больш 40 кніг серыі “У пошуках страчанага”, у якіх сабраны матэрыялы па гісторыі і культуры краіны);

”Кнігі і прэса“ – экспазіцыі:

выдавецкіх арганізацый краіны,

ААТ “Белкніга”,

РУП “Белсаюздрук”,

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”,

Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”Выдавецкі дом ”Беларусь сегодня“,

РВУ ”Выдавецкі дом ”Звязда“,

РУП “Белпошта”.

11.00-12.30 — Круглы стол “Аб узаемаадносінах літаратуры і выяўленчага мастацтва” з удзелам выкладчыкаў УА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава” і членаў ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (УК “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”, вул.Вароўскага,3).

 

11.00-15.00 — Кулінарны фестываль “Мара гурмана” (гарадскі сквер, вул Савецкая):

— парад кухараў і кухцікаў;

— конкурсы тортаў і пірагоў “Квітнеючы край”, прымеркаваны да Году міра і стварэння;

— батлы кухараў-прафесіяналаў і кухараў-аматараў па прыгатаванні страў на адкрытым агні і інш.

 

11.00-16.00 — Інтэрактыўная пляцоўка Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі “БРПА – тэрыторыя дзяцінства” (віктарыны, конкурсы, квэсты, спаборніцтвы) (каля гарадскога сквера, вул. Пралетарская).

 

11.00-16.00 — Выстава і інтэрактыўная праграма Музея гісторыі беларускай літаратуры  “П.Броўка. Маё ХХ стагоддзе” (вул. Вароўскага).

 

11.00-16.00 — “Горад майстроў”. Выстава ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Работа інтэрактыўнай пляцоўкі УА “Нацыянальны тэхнапарк” (вул. Вароўскага).

 

11.00-16.00 — Выстава метадычных матэрыялаў абласнога этапа Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнага асветніцтва і выхавання” абласнога інстытута развіцця адукацыі (вул. Вароўскага).

11.00-16.00 — Пляцоўка ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” (вул. Вароўскага):

— выстава “Творцы з азёрнага краю”, прымеркаваная да Году міра і стварэння, прысвечаная знакамітым ураджэнцам Віцебшчыны;

— дзіцячая гульневая майстэрня па творы “Тарас на Парнасе”.

 

11.00-16.00 — Інтэрактыўная пляцоўка ГА “БРСМ” (вул. Пралетарская):

Падвядзенне вынікаў абласнога конкурсу буктрэйлераў “Кніга з экрана” (стварэнне буктрэйлераў на прачытаную паэму К.Вераніцына “Тарас на Парнасе” і іншыя літаратурныя творы славянскіх аўтараў).

Абласны фестываль дзяцей і моладзі “Прастора”:

— абласны конкурс выканаўцаў беларускай песні на вершы беларускіх аўтараў “Спадчына” (дзеці і моладзь);

— літаратурная віктарына для дзяцей і моладзі “Ведаю роднае слова”;

— караоке-марафон “Песня.Бел”;

— выстава фіналістаў Віцебскага абласнога тура рэспубліканскага моладзевага праекта “100 ідэй для Беларусі”;

— абласныя акцыі “Роднае-народнае” і “Ганаруся роднымі сімваламі”;

— стварэнне мурала “Прастора”.

 

11.00-16.00 — Свята славянскіх традыцый “Павятовы горад” (тэматычныя пляцоўкі гарадоў і паселішч Прыдзвіння: Бешанковічы, Сянно, Орша, Лепель, Полацк, Дзісна, Відзы і г.д.) (вул. Савецкая).

 

11.00-16.00 — Пляцоўка рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі “Стужка часу Віцебшчыны” з выязным відэацэнтрам “Думкі ў цэнтра на свяце Дня беларускага пісьменства” (вул. Савецкая).

 

11.00-16.00 — Інтэрактыўная пляцоўка ГА “Беларускі саюз жанчын” (вул. Пралетарская, 2, каля райвыканкама):

—         чэлендж жаночай паэзіі “У кахання ранейшая сутнасць”;

—         моладзевы праект “Казкі ад зайкі”;

—         інтэрнэт-акцыя “Чытаем дзецям”.

 

11.00-16.00 — Пляцоўка Музея беларускага кнігадрукавання (Полацк) (вул. Вароўскага, побач з УК “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”).

 

11.00-16.00 — Выстава “Кветкавы карагод” (прэзентацыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) (вул. Вароўскага).

 

11.00-12.15 — “Мірная, моцная, суверэнная” . Літаратурна-мастацкая імпрэза Грамадскага аб’яднання ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“ (Галоўная сцэна, плошча імя У.І. Леніна).

 

12.15-12.40 — Узнагароджанне пераможцаў конкурсу Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” сярод творчай моладзі “Золотое перо “Белой Руси”-2022” (Галоўная сцэна, плошча імя У.І.Леніна).

 

12.40-13.00 — Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу Міністэрства інфармацыі і Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму сярод журналістаў СМІ на тэму ўборачнай кампаніі 2023 года “Хвала рукам, что пахнут хлебом” (Галоўная сцэна, плошча імя У.І.Леніна).

 

14.00-15.00 — ЗАКРЫЦЦЁ XXХ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА. Перадача вымпела гораду–сталіцы Дня беларускага пісьменства 2024 года (Галоўная сцэна, плошча імя У.І.Леніна).

 

18.00 — Эксклюзіўны паказ фільма “На другом берегу” (УК “Культурна-асветніцкі цэнтр”, вул.Ленінская, 4).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *