Дзень беларускага пісьменства ў верхнядзвінскай бібліятэцы

Общество

З нагоды Дня беларускага пісьменства верхнядзвінцаў запрашаюць ў госці бібліятэкі. Іх супрацоўнікі прапануюць пазнаёміцца з доўгім шляхам кнігі на нашай зямлі і абавязкова ўзяць пачытаць творы на роднай мове.

У чытальнай зале раённай бібліятэкі імя Т. Хадкевіча разгарнулася выстава «Славутыя постаці кніжнай гісторыі». Яна расказвае наведвальнікам пра зараджэнне і развіццё беларускага пісьменства, знаёміць са знакамітымі асвет-нікамі і класікамі літаратуры, праводзіць завочную экскурсію па цяперашней сталіцы свята – Гарадку, а таксама дэманструе лепшыя кнігі сучасных выдавецтваў.
Як адзначыла бібліятэкар Раіса Бадзюкова, верхнядзвінцы з задавальненнем чытаюць беларускую літаратуру. Зараз на абанеменце амаль што не засталося кніг з апошняга паступлення – усе «на руках». Карыстаюцца папулярнасцю сярод чытачоў сучасныя беларускія аўтары: А. Федарэнка, В. Праўдзін, У. Гаўрыловіч, А. Жук, У. Сцяпан, Л. Рублеўская. Але у апошні час шмат хто вяртаецца і да класікі, перачытвае творы, знаёмыя яшчэ са школы.
Дзіцячая бібліятэка таксама падрыхтавала для сваіх маленькіх чытачоў цікавае падарожжа ў мір роднай мовы і літаратуры. На выставе «Дзівосны скарб беларусаў» – біяграфіі нашых знакамітых асветнікаў, маляўнічыя перавыданні кла-січных твораў, казкі, легенды, паданні, зборнікі прыказак і прымавак і многае іншае. А колькі яшчэ розных кніг на беларускай мове ў фондзе – не пералічыць! Дзецям асабліва падабаюцца творы сучаснага аўтара Кацярыны Хадасевіч-Лісавой: «Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара», «Казкі сівой даўніны», «Палёт на Вухуцію». Карыстаюцца папулярнасцю яркія, прыгожыя і, галоўнае, пазнавальныя выданні з серыі «Дзіцячы атлас Беларусі». І, канешне, вучні актыўна бяруць кнігі, якія патрэбны ў школьнай праграме.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *