У Верхнядзвінскім касцёле адбудзецца парафіяльнае свята

Духовность

8 верасня католікі свету адзначаюць Дзень нараджэння Святой Багародзіцы. Менавіта ў імя Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі названы Верхнядзвінскі касцёл, для якога гэта дата з’яўляецца Днём парафіяльнай урачыстасці.
У пятніцу, 8 верасня, у касцёле адбудзецца свята, на якое прыбудуць духоўныя асобы, пілігрымы і вернікі з іншых парафій.
Святая Імша з нагоды ўрачыстасці пачнецца ў 18 гадзін. Па традыцыі адбудзецца асвячэнне збожжа новага ўраджаю.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *